Перайсьці да зьместу

Слонімскія замкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Слонімскія замкі
Краіна Беларусь
Места Слонім
Дата заснаваньня XIII ст.

Слонімскія замкі — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Слоніме. Складаўся зь Верхняга і Ніжняга замкаў. Знаходзіўся на левым беразе ракі Шчары, на Замчышчы. Існаваў у XIII—XVIII стагодзьдзях.

У XIII ст. у Слоніме збудавалі першы драўляны замак (пазьней Верхні замак). У XIV ст. побач зь ім зьявіўся Ніжні замак.

У 1520 годзе Ніжні замак перабудавалі пад драўляны палац з заляй паседжаньняў, дзе ў другой палове XVII ст. адбываліся генэральныя соймікі. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замкі захапіла маскоўскае войска.

Каля 1768 году на Замчышчы збудавалі палацава-паркавы комплекс Агінскіх.

Займаў узвышша памерам 150 на 200 мэтраў. Замкавая пляцоўка мела форму няправільнага прастакутніка, узвышалася над ракой на 3—4 мэтраў і атачалася ровам шырынёй 15—18 мэтраў і глыбінёй каля 8 мэтраў.

Займаў падковападобную пляцоўку побач зь Верхнім замкам, атачаўся земляным валам і вадзяным ровам[1].

  1. ^ Ткачоў М. Слонімскія замкі // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 21.