Перайсьці да зьместу

Словаўтваральная парадыгма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Словаўтваральная парадыгма — сукупнасьць вытворных словаў, утвораных на пэўнай ступені дэрывацыі. Рад словаў, што ўключаюць у свой склад у якасьці ўтваральнага элемэнта адну і тую ж марфэму. Тыпізаваны набор сынтагматычных акружэньняў (ланцужкоў), характэрных для той ці іншай марфэмы. Сыстэма словаўтваральных парадыгмаў стварае словаўтваральную парадыгматыку.

Будова словаўтваральнай парадыгмы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Словаўтваральная парадыгма слова можа будавацца на базе любой утваральнай марфэмы, як каранёвай, так і афіксальнай, паколькі агульнасьць словаўтваральнага значэньня (аснова для аб’яднаньня вытворных словаў у парадыгму) ствараецца ня толькі каранёвымі, але і афіксальнымі марфэмамі.

Кожная словаўтваральная марфэма мае сваю словаўтваральную парадыгму.