Словаўтваральнае значэньне
Выгляд
Словаўтваральнае значэньне – абагульненае значэньне шэрагу матываваных словаў, якое выяўляецца ў межах словаўтваральнага тыпу і адрозьнівае ўсе матываваныя словы гэтага тыпу ад іншых матываваных словаў. У адрозьненьне ад лексычнага значэньня, словаўтваральнае значэньне носіць абстрактна-абагулены характар. Словаўтварэньне можа быць характэрна толькі пэўнай частцы словаў.
Адрозьненьне ад лексычнага і граматычнага значэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад лексычнага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адрозьненьне ад лексычнага значэньня, словаўтваральнае значэньне выводзіцца са значэньня мінімум двух вытворных словаў.
Ад граматычнага значэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Граматычнае значэньне характэрнае для ўсіх словаў, а словаўтваральнае значэньне толькі для мінімум двух словаў.
Віды словаўтваральнага значэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Транспазыцыйнае – значэньне, якое ўласьціва вытворным словам, сэмантыка якіх нічым не адрозьніваецца ад сэмантыкі ўтваральнага слова акрамя агульначасьцінамоўнага значэньня (белы – бялець).
- Мадыфікацыйнае – адзначаецца ў тых вытворных словах, сэмантыка якіх нязначна адрозьніваецца ад сэмантыкі ўтваральных словаў. Значэньне такіх вытворных словаў выводзіцца са знач іх структурных кампанэнтаў. Вытворныя словы з такім значэньнем адносяцца да адной і той жа часьціны мовы (бялець – пабялець).
- Мутацыйнае – уласьцівае вытворным словам, значэньне якіх істотна адрозьніваецца ад значэньня ўтваральных словаў (чай – чайнік).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.