Скот Макэнзі
Скот Макензі | |
Дата нараджэньня | 10 студзеня 1939 |
---|---|
Месца нараджэньня | Джэксанвіль (ЗША) |
Дата сьмерці | 18 жніўня 2012 |
Месца сьмерці | Лос-Анджэлес (ЗША) |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Прафэсія | сьпявак |
Гады дзейнасьці | 1964—2012 |
Псэўданімы | Scott McKenzie |
Жанры | поп, фольк |
Інструмэнты | гітара і голас[d] |
Псэўданімы | Scott McKenzie |
Гурты | The Abstracts (The Smoothies), The Journeymen, The Mamas & the Papas |
Лэйблы | Ode Records |
Сайт | scottmckenzie.info |
Скот Макензі (па-ангельску: Scott McKenzie; 10 студзеня 1939, Джэксанвіль — 18 жніўня 2012, Лос-Анджэлес) — амэрыканскі сьпявак.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцінства правёў ў штаце Вірджынія.
Пасьля знаёмства з Джонам Філіпсам, стварэньня гурту «The Abstracts» і двухгадовых выступаў у клюбах Вірджыніі пераехаў у Нью-Ёрк. Неўзабаве гурт быў пераназваны ў «The Smoothies» які запісаў некалькі сынглаў.
Адчуўшы ўзрастаючую папулярнасьць фольку, Джон і Скот ўтварылі трыё «The Journeymen», запрасіўшы Дыка Вэйсмана, які граў на банджа. Гурт падпісаў кантракт з «Capitol Records» і выдаў тры альбомы.
У 1964 годзе Філіпс стварыў гурт «The Mamas & the Papas», аднак Скот адмовіўся стаць яго ўдзельнікам, вырашыўшы заняцца сольнай кар’ерай.
Выканаўца гіта «San Francisco (be sure to wear flowers in your hair)». Песьня, напісаная ў 1967 годзе Джонам Філіпсам з «The Mamas & the Papas», стала неафіцыйным гімнам руху гіпі, якія масава сьцякаліся ў Сан-Францыска. Макензі, праўда, перад канцэртамі казаў, што песьня прысьвячаецца вэтэранам вайны ў Віетнаме, якія таксама пасьля службы перабіраліся ў Сан-Францыска.
У 1982—1998 гадох удзельнік рэфармаванага «The Mamas & the Papas».
Сольная дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1967 — The Voice of Scott McKenzie
- 1970 — Stained Glass Morning