Перайсьці да зьместу

Скальгольт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Скалхольт»)
Скалхольт узімку

Скалхольт (па-ісьляндзку: Skálholt) — гарадок у Ісьляндыі.

Мястэчка Скалхольт знаходзіцца на поўдні Ісьляндыі, у сісьле Аўрнес, на рацэ Хвіта. Праз гарадок пралягае аўтастрада «Залатое кольца», якая злучае паўднёвы усход краіны зь яе паўднёвымі рэгіёнамі. Сёньня Скалхольт уяўляе сабой невялікае паселішча зь вялікім саборам.

Скалхольт — значны рэлігійны цэнтар Ісьляндыі. У 1056 годзе тут было ўтворана першае эпіскапства краіны. Новы сабор у Скалхольте будаваўся з 1956 па 1963 пры дапамозе шэрагу скандынаўскіх краін. Штогод у Скалхольце, у будынку царквы, ладзіцца міжнародны летні фэстываль клясычнай музыкі.