Сенажаць
Выгляд
Сена́жаць — працэс кашэньня травы для нарыхтоўкі сена, а таксама час гэтага кашэньня і месца (луг), прызначанае для кашэньня травы.
Сенакос пачынаюць у добрае надвор'е і ў вызначаны час сэзону пры дасягненьні травой неабходнай вышыні і масы для пасьпяховай нарыхтоўкі сена.
Значэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У беларускай мове слова сенажаць можа азначаць як працэс кашэньня і час кашэньня травы, так і месца для гэтага прызначанае. Аднак, ёсьць іншыя словы:
- по́жня — месца, прызначанае для кашэньня травы.
- сенава́ньне, сенако́с, касьба́, касаві́ца — працэс кашэньня травы для нарыхтоўкі сена і час гэтага кашэньня.