Перайсьці да зьместу

Саюз выратаваньня Румыніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саюз выратаваньня Румыніі
па-румынску: Uniunea Salvați România
Лідэр партыі Кэтэлін Друлэ[d]
Заснавальнік Нікушор Дан[d]
Дата заснаваньня 1 ліпеня 2015
Штаб-кватэра
Ідэалёгія лібэралізм, праэўрапеізм[d], антыкарупцыя[d], эканамічны лібэралізм[d], прагрэсівізм[d], сьвецкасьць, антыклерыкалізм[d], хрысціянафобія[d] і правы ЛГБТ+[d]
Афіцыйны сайт usr.ro

Саюз выратаваньня Румыніі (па-румынску: Uniunea Salvați România; USR) — румынская парлямэнцкая палітычная партыя, якая была ўтвораная ў 2016 годзе пасьля посьпеху на мясцовых выбарах Саюзу выратаваньня Бухарэсту (па-румынску: Uniunea Salvați Bucureștiul, USB). Пасьля афіцыйна рэгістрацыі ў якасьці партыі ў 2016 годзе, яна 21 жніўня 2016 году аб’ядналася з Саюзам выратаваньня Бухарэсту і Саюзам Кодля (па-румынску: Uniunea pentru Codlea).[1]

1 ліпеня 2015 году прэзыдэнт Асацыяцыі выратаваньня Бухарэсту (па-румынску: Asociaţiei Salvaţi Bucureştiul) Нікушор Дан, абвясьціў аб стварэньні партыі Саюзу выратаваньня Бухарэсту.[2]. Сярод задачаў новай арганізацыі заяўлялася захаваньне гістарычнай забудовы гораду, паляпшэньне кіраваньня, абарона правоў гараджан.[2]

23 лютага 2016 году Нікушор Дан напісаў у Facebook сваю праграму на выбарах у мэры Бухарэсту[3]. Дан, на выбарах мэра, і Саюз, на выбарах у гарадзкую Раду, занялі другое месца. Увечары 5 чэрвеня, у дзень мясцовых выбараў, Дан абвясьціў пра намер зарэгістраваць агульнанацыянальную партыю Саюз выратаваньня Румыніі[1].

21 жніўня 2016 году Саюз выратаваньня Румыніі, Саюз выратаваньня Бухарэсту і Саюз Кодла аб’ядналіся ў адзіную партыю для сумеснага ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах 2016 году [1].

Першымі ў гісторыі новай партыі выбарамі сталі мясцовыя выбары ў Бухарэсьце. Лідэр Саюза Нікушор Дан заняў другое месца на выбарах мэра румынскай сталіцы, набраўшы 175 119 галасоў (30,52%). На выбарах у гарадзкую Раду Саюз таксама фінішаваў на другім месцы, набраўшы каля 25% галасоў і заваяваўшы 15 месцаў з 55.

Наступнымі выбарамі, у якіх партыя прыняла ўдзел, стала кампанія па абраньні новага складу румынскага парлямэнту ў сьнежні 2016 году. Па дадзеных апытаньняў партыя магла атрымаць ад 7 да 15% галасоў[4].

Па выніках выбараў, Саюз выратаваньня Румыніі атрымаў на выбарах у Сэнат 629 375 галасоў (8,92%) і 625 154 галасоў (8,87%) на выбарах у Палату дэпутатаў, стаўшы трэцяй па пулярнасьці партыяй у краіне, прапусьціўшы наперад сацыял-дэмакратаў і нацыянал-лібералаў[5].