Сатыр (фільм)
Сатыр | |
па-гішпанску: El Satario | |
Жанр | парнафільм, нямое кіно і сатанінскі фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | невядомы |
Сцэнарыст | невядомы |
Прадусар | невядомы |
Апэратар | невядомы |
Вытворчасьць | невядомы вытворца |
Дата выхаду | 1907[1], або 1933 год |
Працягласьць | 8 хвілін |
Краіна | Аргентына або |
Мова | бяз гуку |
Старонка на IMDb |
Саты́р (па-гішпанску: El Satario) — парнаграфічная кінастужка, зьнятая ў 1900-ыя гады. Імаверна, адна з самых старых порнастужак, якая захавалася ў сьвеце. Прыблізны час стварэньня запісу — паміж 1907 і 1933 гадамі. Месца стварэньня невядомае. Адным зь месцаў называюць Аргентыну, паводле іншых вэрсіяў здымкі ладзіліся ў 1930-ыя гады на Кубе[2].
Карціна чорна-белая і ня мае гуку.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Спачатку фільм паказвае мноства голых жанчын. Яны ўсе ў лесе. Ходзяць, бегаюць. Празь некаторы час зьяўляецца мужчына пад выглядам сатыра (у тытуле карціны яго завуць чорт), які ловіць адну жанчыну. Цягне яе ў лес, глыбей, каб ніхто не перашкаджаў. Мужчына робіць з жанчынаю плоцкае каханьне ў выглядзе паставы 69. Пасьля таго мужчына робіць вылеў семя. Затым жанчыны прыбягаюць і праганяюць мужчыну.