Перайсьці да зьместу

Сангвінік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сангві́нік (па-лацінску: sanguis, сангвіс, «кроў», «жыцьцёвая сіла»)[1] — адзін з чатырох тэмпэрамэнтаў паводле клясыфікацыі Гіпакрата. Сангвінік характэрызуецца як жывы, рухавы, аптымістычны па поглядах на жыцьцё чалавек, які адносна лёгка перажывае свае няўдачы ды паразы. Прыкладамі такога тэмпэрамэнту можа быць Вольфганг Амадэй Моцарт альбо Напалеон Банапарт.

Сангвінік — ёсьць асобаю, якая характэрызуецца высокаю псыхічнай стабільнасьцю, энэргічнасьцю, працаздольнасьцю, шпаркасьцю ў дзеяньнях, разнастайнасьцю мімікі ды хуткім тэмпам маўленьня. Сангвінікам характэрна імкнуцца да зьменаў, яны зь лёгкасьцю могуць адаптавацца да новых варункаў ды зь лёгкасьцю знаходзяць паразуменьне з новымі людзьмі. Сангвінікам уласьціва выразнасьць.

  1. ^ http://psychologia.co/four-temperaments/