Перайсьці да зьместу

Solanum retroflexum

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Санбэры»)
Solanum retroflexum
Квітненьне «сонечных ягадаў»
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя расьліны
КлясаЭўдыкоты
НадатрадАстэрыды
АтрадЛісьнікакветныя
СямействаЛісьнікавыя
РодЛісьнік
ВідS. retroflexum
Бінамінальная намэнклятура
Solanum retroflexum Dunal, 1852

Санбэры (Solanum retroflexum) (ад анг. sunberry — «сонечныя ягады») — спадчынны(en) пладаносны хмызьняк роду Лісьнік сямейства Лісьнікавых. Ранейшае лацінскае найменьне расьліны — Solanum × burbankii Bitter — пазначае ейнае гібрыднае паходжаньне.

Solanum retroflexum была выведзеная ў 1905 року Лютэрам Бэрбанкам шляхам скрыжоўваньня нясмачных атрутных расьлінаў — S. villosum (даў уежнасьць і смак пры гатаваньні) ды S. guineense[1] (забясьпечыў ураджайнасьць, дэкаратыўнасьць, буйнаплоднасьць ягадаў).

Расьліны кампактныя, вышынёй звычайна ад 30 да 60 см. Плады — невялікія цёмна-сіне-чорныя ягады з прэсным смакам. Зялёныя (нясьпелыя) ягады могуць быць атрутнымі[2][3].

Вырошчваньне санбэры не патрабуе асаблівых высілкаў. Засяваньне адбываецца ўлетку, усярэдзіне лета заквітаюць белыя кветкі, плады высьпяваюць праз 75 дзён. Смак сырых ягадаў нагадвае нясьпелы памідор. Лепей іх выкарыстоўваць для прыгатаваньня варэньня, джэмаў, гародніннай ікры, у начыньні для пірагоў і варэнікаў, цукатах, мармэлядах, жэле, віне або засушыць на зіму.

  1. ^ Year Book. — Carnegie Institution of Washington, 1907. — Т. 6. — С. 176.
  2. ^ Wonderberry (анг.) Rareseeds Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
  3. ^ Dyer, Mary H. Wonderberry Plant Info: What Is Wonderberry And Is It Edible (анг.) Gardening know how Праверана 20 кастрычніка 2017 г.