Самарскі трамвай
Выгляд
| Самарскі трамвай | |
| Трамвайная сыстэма | |
|---|---|
| Краіна | |
| Горад | Самара |
| Дата адкрыцьця | 1915 |
| Інфраструктура | |
| Шырыня каляіны | каляіна 1520 мм[d] |
| Статыстыка | |
Самарскі трамвай — від гарадзкога грамадзкага транспарту гораду Самара (Расея). Трамвай быў запушчаны ў эксплюатацыю 12 (25) лютага 1915 году. Першы трамвай вёў інжынэр Павел Суткевіч, які і зьяўляецца аўтарам праекту будаўніцтва Самарскага трамвая. На адкрыцьці прысутнічалі прадстаўнікі Гарадзкой Думы і духавенства. Першы маршрут злучыў трамвайнае дэпо на вуліцы Палявой з Аляксееўскай плошчай (цяпер — Плошча Рэвалюцыі).
У 2010 годзе ў Самары дзейнічаюць 23 трамвайныя маршруты.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Самарскі трамвай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў