Сальта (Уругвай)
| Сальта | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Уругвай | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дэпартамэнт | Сальта | ||||
| Дата заснаваньня | 1756 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 48 м | ||||
| Каардынаты | 31°23′ пд. ш. 57°57′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 50000 | ||||
| Сальта на мапе Ўругваю Сальта | |||||
Са́льта (па-гішпанску: Salto) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце. Паводле зьвестак на 2011 год насельніцтва гораду складала каля 104 тысяч чалавек[2], што робіць яго другім паводле велічыні местам краіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За часам Гуаранскай вайны губэрнатар Рыё-дэ-ля-Пляты Хасэ дэ Андонаэгуі і маркіз Вальдэлірыяс рашылі на поўнач з 400 жаўнерамі. У кастрычніку 1756 году губэрнатар Хасэ Хаакін дэ Віяна пабудаваў тут казармы для свайго войска ў гэтым рэгіёне. У наступным годзе Віяна за дапамогай найвышэйшага губэрнатара Буэнас-Айрэса Пэдра дэ Сэвальяса пабудаваў тут моцны форт пад назвай Сан-Антоніё. 16 чэрвеня 1768 году будынкі ў Сальта былі занятыя Франсіска дэ Паўлям Букарэлі і 1500 ягонымі жаўнерамі, якія выганялі езуітаў з усёй гішпанскай тэрыторыі на загад караля Карла III[3]. У пачатку 1782 годзе ў паселішчы жылі сталыя жыхары. Да незалежнасьці Ўругваю Сальта набыў статус вёскі, а 16 траўня 1835 году паводле ўказу быў абвешчаны горадам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Censo 2023 (гішп.)
- ↑ «Census 2011: Resultados Finales». INE.
- ↑ Marley, David (February 2008). «Wars of the Americas: a chronology of armed conflict in the Western Hemisphere, 1492 to the present». ABC-CLIO. — С. 447. — ISBN 978-1-59884-100-8.