Сайнфэлд
Сайнфэлд | |
Жанр | тэлевізійны сыткам ЗША[d] і тэлевізійная камэдыя[d] |
---|---|
Стваральнік | Лары Дэйвід[d] і Джэры Сайнфэлд |
Рэжысэр | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Краіна | |
Колькасьць сэзонаў | 9 |
Колькасьць сэрыяў | 180 (сьпіс эпізодаў сэрыялу Сайнфэлд[d]) |
Мова | ангельская мова[1] |
Вытворчасьць | |
Вытворчасьць | Castle Rock Entertainment[d] |
Даўжыня сэрыі | 23 хвіліна |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | NBC |
На экранах | — |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт | |
Старонка на IMDb |
«Са́йнфэлд» (па-ангельску: Seinfeld) — амэрыканскі тэлевізійны сыткам, створаны Лары Дэйвідам і Джэры Сайнфэлдам. Ён выходзіў у этэры тэлеканалу NBC з 5 ліпеня 1989 году па 14 траўня 1998 году. За гэты час было створана дзевяць сэзонаў, якія складаюцца з 180 сэрыяў. Галоўная зорка тэлесэрыялу — Сайнфэлд, які выконваю ролю выдуманага самога сябе і засяроджваецца на сваім асабістым жыцьці і трох ягоных выдуманых сяброў — найлепшы сябар Джордж Костанца (Джэйсан Аляксандар), былая дзяўчына Элэйн Бэнэс (Джулія Луі-Дрэйфус) і сусед Косма Крамэр (Майкл Рычардс). Дзея сэрыялу адбываецца ў асноўным у шматкватэрным доме ў верхняй частцы Заходняга Мангэтану ў Нью-Ёрку. Сэрыял часта апісваецца як шоў ані пра што, то бок ён звычайна засяроджваецца на дробных падзеях паўсядзённага жыцьця[2]. У першых сэрыях падзеі сэрыялу перамяжоўваюцца з момантамі стэнд-ап выступу выдуманага Джэры Сайнфэлда, якія часта апісваюць падзеі і эпізоды з самога сэрыялу.
Атрымаўшы папулярнасьць як комік у канцы 1980-х, Джэры Сайнфэлд займеў мажлівасьць стварыць шоў з NBC. Ён зьвярнуўся па дапамогу Лары Дэйвіда, свайго калегі-коміка і сябра, з мэтай распрацоўкі ідэі да сыткама[3]. Сэрыял быў падрыхтаваны кампаніяй West-Shapiro Productions і Castle Rock Entertainment і распаўсюджваўся на тэлебачаньні Columbia Pictures. Сцэнары да выпускаў у значнай ступені напісаныя Дэйвідам і Сайнфэлдам, а таксамам шэрагам сцэнарыстаў, як то Лары Чарлзам, Пітэрам Мэлманам, Грэгам Кавэтам, Кэрал Лэйфэр, Дэйвідам Мандэлам, Джэфам Шафэрам, Стывам Корэнам, Джэніфэр Крытэндэн, Томам Гамілам, Максам Просам, Дэнам О’Кіфам, Чарлі Рубінам, Марджары Грос, Алекам Бэргам, Элэйн Поўп і Спайкам Фэрэстэнам. Улюбёны сярод крытыкаў, сэрыял ачольваў рэйтынгі Нілсэна, а сэзоны паміж 6 і 9 уздымаліся да першых двух радкоў рэйтынгу кожны год з 1994 па 1998 гады. Толькі іншыя два сэрыялы, як то «Я кахаю Люсі» і «Шоў Эндзі Грыфіна» скончыліся на вяршынях рэйтынгаў[4].
«Сайнфэлд» лічыцца адным з найвялікшых і найбольш уплывовых сыткамаў усіх часоў і народаў. Ягоныя сэрыі ўваходзіць у лік найлепшых тэлевізійных шоў у розных публікацыях. Цытаты з шматлікіх выпускаў увайшлі ў спажытак у папулярную культуру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в fernsehserien.de (ням.)
- ^ «Seinfeld». BBC.
- ^ Armstrong, Jennifer (2016). «Seinfeldia». New York, NY: Simon & Schuster. — С. 7–8. — ISBN 978-1-4767-5610-3.
- ^ Dostis, Melanie. «Looking back at 'I Love Lucy' 64 years later». New York Daily News.