Сабры Ўлькер
Выгляд
Сабры Ўлькер | |
| Sabri Ülker | |
| Род дзейнасьці | кандытар |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 1920 год |
| Месца нараджэньня | Алушта |
| Дата сьмерці | 12 чэрвеня 2012 |
| Месца сьмерці | Стамбул, Турцыя |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | бізнэсмэн, майстар-кандытар, прадпрымальнік |
| Дзеці | Мурат Улькер |
| Сайт | sabriulker.com.tr/su/ |
Сабры Ўлькер (па-турэцку: Sabri Ülker; 1920 год — 12 чэрвеня 2012 году) — турэцкі кандытар крымскататарскага паходжаньня, які заснаваў фірму па вырабу ласункаў ды напояў Ülker[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся паблізу Алушты (Крым), у крымскататарскай сям’і. У 1929 годзе ягоная сям’я эмігравала ў Турэччыну. У 1944 годзе Сабры Ўлькер разам з братам Асімам набылі невялічкую пякарню плошчай 100 м², у якой пачалі вырабляць печыва. У 1974 годзе печыва кампаніі «Ülker» выйшла на сусьветны рынак, што стала пачаткам посьпеху прадпрымальніка й мэцэната, ганаровага прэзыдэнта холдынгу YILDIZ Сабры Ўлькера. З 2000 году справамі холдынгу кіруе ягоны сын Мурат. Памёр Сабры Ўлькер 12 чэрвеня 2012 году.