Рэгіён
Выгляд
(Перанакіравана з «Рэґіён»)
Рэґіён (па-лацінску: regio краіна, вобласьць) — вобласьць, падзеленая на фізычныя характарыстыкі, характарыстыкі чалавечага ўздзеяньня і ўзаемадзеяньне чалавецтва і навакольнага асяродзьдзя. Гістарычна Region — назва гораду, заснаванага грэкамі ў паўднёвай Італіі, вядомага як Regio ў часы Рымскай імпэрыі. Сучасная назва — Рэджыё-ды-Калабрыя.
Рэґіён — буйная тэрытарыяльная адзінка (напрыклад, прыродная, эканамічная, палітычная і г. д.). Рэґіянальны — той, які адносіцца да нейкай вызначанай тэрыторыі (раёну, вобласьці, краіны, ґрупы краінаў).