Перайсьці да зьместу

Рым (тэлесэрыял)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рым
Rome
Жанр гістарычная драма
Рэжысэр Майкл Эптэд
Ален Култэр
Алан Крысаў
Стыў Шыл
Цімаці Ван Патэн
Алан Тэйлар
Джон Мэйбэры
Роджэр Янг
У ролях Кевін Маккід
Рэй Стывэнсан
Кіаран Хіндс
Кіаран Хіндз
Полі Ўолкер
Джэймс П'юрфой
Кампазытар Джэф Біл
Вытворчасьць HBO / BBC / RAI
Распаўсюд Hulu[d] і HBO Max[d]
Дата выхаду 28 жніўня 2005 –
25 сакавіка 2007
Працягласьць 50 хвіліна
Краіна ЗША,
Вялікабрытанія,
Італія
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Рым» (па-ангельску: Rome) — гістарычная драма, зьнятая ў Італіі па замове каналаў BBC (Вялікабрытанія), HBO (ЗША) і RAI (Італія). Першы сэзон быў трансьляваны HBO паміж 28 жніўня і 20 лістапада 2005, з наступнай трансьляцыяй па BBC One з 2 лістапада 2005, па 4 студзеня 2006, і па Rai Due з 17 сакавіка па 28 красавіка 2006.

Другі, апошні, сэзон трансьляваўся з 14 студзеня 2007 па 25 сакавіка 2007 у ЗША.

Гай Юліюс Цэзар толькі што скончыў васьмігадовую вайну супраць Галіі, рыхтуючыся з трыюмфам увайсьці ў Рым. Аднак у Сэнаце супраць Цэзара рыхтуецца змова. Змоўшчыкі пераконваюць выступіць супраць яго Пампея Вялікага, старога сябра й палітычнага паплечніка Цэзара. У рэспубліцы насьпявае грамадзянская вайна…

Цэзар выступае на Рым. Пампей, забіраючы ўсю скарбніцу, пакідае рэспубліку, зь ім сыходзіць і верны сябра Цэзара — Брут. Юлій пачуваецца гаспадаром сытуацыі, шмат людзей з войска Пампея пераходзяць на яго бок. У момант, калі ў Цэзара ўзьнікаюць фінансавыя цяжкасьці, легіянэр Трынаццатага легіёна Ціт Пула знаходзіць золата, якое Пампей вывез з Рыму. Цэзар адпраўляецца на вайну, пакідаючы Трынаццаты легіён у Рыме. Войска Цэзара аслабленае, ён просіць дапамогі ў Марка Антонія, які з Трынаццатым легіёнам адпраўляецца яму на дапамогу. Вялікая частка войска Антонія гіне пры шторме. Цэзар, маючы значна меншае войска, усё ж перамагае. Пампей зьбягае у Эгіпет, дзе яго абезгалоўліваюць людзі эгіпецкага цара. Цэзар прыбывае ў Эгіпет, дзе яму падаюць галаву Пампея. Абураны такімі дзеяньнямі, якія датычаць патрыцыя і грамадзяніна Рыму, ён распраўляецца з хаўрусьнікамі забойства Пампэя й ставіць на трон Клеапатру. Яна нараджае ад яго сына, які на самай справе зьяўляецца дзіцем легіянэра трынаццатага легіёна Ціта Пулы. Люцыя Варэна прызначаюць магістратам. Пула з-за сваёй каханай Ірэны забівае служку Луцыя, і яны сварацца. Ціт Пула пачынае зарабляць на замоўных забойствах, за гэта яго прысуджаюць да сьмерці на арэне. У крывавай бойцы з глядыятарамі ў вырашальны момант на дапамогу Пуле прыходзіць Люцый Варэн.

Цэзар выклікае да сябе героя Варэна й робіць яго сэнатарам Рыму. Акрамя гэтага ён прызначае сэнатарамі правадыроў глаў (гунаў?). Брут рыхтуе забойства Цэзара, але ім замінае Люцый Варэн, які не адыходзіць ад Юлія ні на крок. Люцыю Варэну распавядаюць, што яго жонка яму здраджвала. Люцый пакідае Цэзара й сьпяшаецца дадому. Тамака ён пагражае забіць сына, але яго жонка кажа, што хлопчык не вінаваты й скідаецца з парэнчы, разьбіваючыся да сьмерці. У гэты час у сэнаце забіваюць Цэзара. Пачынаецца новая эпоха ў гісторыі Рыму…

Варэн праклінае сваіх дзяцей і сыходзіць з хаты. Пула даведваецца пра сьмерць Цэзара й вяртаецца ў Рым. Дзяцей Люцыя выкрадаюць у рабства. Сябры забіваюць выкрадальніка й лічаць, што дзеці мёртвыя. Марк Антоній дамаўляецца з Брутам аб тым, каб не аб’яўляць Цэзара тыранам, а потым зманам захоплівае ўладу й выганяе Брута й Касія з Рыму. Актавіян Аўгуст — адзіны спадкаемца Цэзара, жадае атрымаць свае грошы. Актавіян закладвае сваю маёмасьць дзеля таго, каб выплаціць грошы рымскаму народу, як паказана ў завяшчаньні Цэзара. З-за гэтага яны сварацца з Антоніем, і Актавіян, зьбіраючы войска, сыходзіць. З гэтага моманту пачынаецца іх вайна з Маркам Антоніем. Пула ажэніцца на Ірэне. Ён разам з Варынам узначальваюць банду. Яны з Люцыем сварацца, і Ціт Пула сыходзіць. Але калі вяртаецца, то не сустракае Люцыя. Той сышоў разам з войскам Марка Антонія, якое ў апошні час усё больш прайграе Актавіяну. Пула сустракае Лідзію й даведваецца, што дзеці Варэна жывыя. Ён адпраўляецца ў войска Марка Антонія, і яны з Варэнам едуць вызваляць дзяцей. Актавіян вяртаецца ў Рым, дзе даведваецца, што Брут і Касій сабралі вялікае войска і рухаюцца да іх. Ён аб’ядноўваецца з Антоніем і назаўжды зьнішчае іх. Дзеці ненавідзяць Варэна, лічачы яго вінаватым у сьмерці маці. Рабыня, закаханая ў Пулу, забівае Ірэну й яе ненароджанае дзіця. Актавіян выганяе Антонія, і той зьяжджае ў Эгіпет, дзе доўгі час жыве з Клеапатрай (яна нараджае ад яго 2 дзяцей), зь ім зьяжджае й Люцый Варэн. Пачынаецца новая вайна. Пула адпраўляецца з Актавіянам у Эгіпет. Антоній і Клеапатра канчаюць жыцьцё самагубствам. Люцый Варэн забірае сына Пулы, якога ўсе лічаць сынам цэзара. Ён сустракаецца з Цітам, і яны разам спрабуюць схавацца, неўзабаве Луцый Варэн сьмяротна паранены ў сутычцы з рымскім патрулём. Пула адвозіць сябра да дзяцей, каб разьвітацца, і той памірае ў сябе на радзіме. Ціт Пула дакладае Актавіяну, што Цезарыён (сын цэзара) мёртвы, і пакідае службу назаўжды.

  • Майкл Эптэд
  • Ален Култэр
  • Алан Крысаў
  • Стыў Шыл
  • Цімаці Ван Патэн
  • Алан Тэйлар
  • Джон Мэйбэры
  • Роджэр Янг
  • Бруна Хелер
  • Уільям Дж. Макдональд
  • Джон Міліюс
  • Скот Бак
  • Тод Эліс Кэсьлер
  • Міа Сьміт
  • Джэф Біў

Кевін Маккід — Люцый Варэн
Рэй Стывэнсан — Ціт Пула
Кіаран Хіндз — Гай Юлій Цэзар
Полі Ўолкер — Ацыя
Керы Кондан — Актавія
Джэймс П’юрфой — Марк Антоній
Ліндсы Маршал — Клеапатра
Ен Макнайс — чытальнік навін
Ліндсэй Дункан — Сэрвілія
Лідзія Бьёндзі — Мэрула
Тобіаш Мэнзэс — Брут
Індзіра Варма — Ніёбэ
Дэвід Бамбер — Цыцэрон