Перайсьці да зьместу

Рыгор Юры Друцкі-Горскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Юры Друцкі-Горскі

Герб «Друцак»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1585
Памёр 1659
Род Друцкія-Горскія
Бацькі Фёдар Друцкі-Горскі
Марына зь Вішнявецкіх
Жонка Ганна з Копцяў
Дзеці Міхал, Геранім, Тэадор Караль

Рыгор Юры Друцкі-Горскі (каля 15851659) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода амсьціслаўскі1650).

Па сьмерці стрыечнага брата Юрыя захапіў частку Аравы і Палесься, якая была пад апекай Альжбеты Ломскай. Трымаў Цэльскае (па сьмерці бацькі з 1615) і Аршанскае староствы[1].

З княскага роду Друцкіх-Горскіх гербу «Друцак», сын Фёдара, старосты цэльскага, і князёўны Марыны зь Вішнявецкіх.

Па атрыманьні ў 1650 прызначэньня на пасаду ваяводы амсьціслаўскага, перадаў пры гэтым Аршанскае староства сыну Міхалу, якім памёр праз рок.

Ажаніўся з Ганнай (16051642), дачкой лідзкага маршалка Філона Копця. У шлюбе меў сыноў Міхала, Гераніма і Тэадора Караля.

  1. ^ Насевіч В. Друцкія-Горскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 601.