Рывэра
| Рывэра | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Уругвай | ||
|---|---|---|---|
| Дэпартамэнт | Рывэра | ||
| Дата заснаваньня | 20 ліпеня 1867 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 223 м | ||
| Каардынаты | 30°54′09″ пд. ш. 55°33′02″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Этнахаронімы | riverense і riverensi | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 462 | ||
| Паштовы індэкс | 40000 | ||
| Рывэра на мапе Ўругваю Рывэра | |||
Рывэ́ра (па-гішпанску: Rivera) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце. Мяжуе з бразыльскім горадам Сантана-ду-Ліўрамэнту нават вуліцамі і пляцам, фармуючы разам зь ім аглямэрацыю ў 200 тысяч чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Як вёска паселішча было закладзенае 21 сакавіка 1860 году асобным актам. 7 траўня 1862 году вёска атрымала статус мястэчка і назву Сэбальяс ў гонар гішпанскага віцэ-караля Пэдра дэ Сэбальяса. У ліпені 1867 году места было перайменаванае ў Рывэру, на той час бразыльскі горад Сантана-ду-Ліўрамэнту ўжо існаваў проста празь мяжу. 1 кастрычніка 1884 году Рывэра сталася сталіцай асобнага дэпартамэнту. 10 чэрвеня 1912 году статус места быў узьняты да гораду[2]. У 1943 годзе быў пабудаваны пляц Інтэрнасьяналь, які ўсьвяткаваў блізкасьць паміж сабой двух гарадоў паміж мяжой. З 1851 году і па сёньня жыхары абодвух гарадоў маюць мажлівасьць свабодна перамяшчацца паміж местамі[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Censo 2023 (гішп.)
- ↑ «Statistics of urban localities (1867—2004)». INE.
- ↑ «Parque Internacional». Intendencia Departamental de Rivera.