Рух за сувэрэнітэт Квэбэка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плякат за суверэнітэт Кўэбэка падчас рэфэрэндуму 1995 г

Рух за суверэнітэт Кўэбэка — палітычны рух, мэтай якога зьяўляецца дасягненьне незалежнасьці Кўэбэка ад Канады. Сувэрэністы прапануюць народу Кўэбэка скарыстацца сваім правам на самавызначэньне — прынцып, які ўключае магчымасьць выбару паміж інтэграцыяй з трэцяй дзяржавай, палітычнай асацыяцыяй з іншай дзяржавай або незалежнасьцю — каб кўэбэкцы калектыўна і дэмакратычнымі сродкамі далі сабе сувэрэнную дзяржаву з уласнай незалежнай канстытуцыяй.

Сувэрэністы Кўэбэка лічаць, што такая сувэрэнная дзяржава, нацыя Кўэбэка, будзе лепш падрыхтавана для прасоўваньня ўласнага эканамічнага, сацыяльнага, экалягічнага і культурнага развіцьця. Сувэрэністычны рух Кўэбэка грунтуецца на кўэбэкскім нацыяналізме.