Рута
Выгляд
| Рута | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Руткі 1 |
| Вусьце | Сэрвач |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
| Даўжыня | 26 км |
| Плошча басэйну | 132 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 3,7 ‰ |
Ру́та — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сэрвачы (басэйн Нёману). Цячэ ў Наваградзкім і Карэліцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 132 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,7‰.
Пачынаецца каля вёскі Руткі 1 Наваградзкага раёну, цячэ ў межах Наваградзкага ўзвышша празь мястэчка Карэлічы, упадае ў Сэрвач за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад мястэчка. У мястэчку Карэлічах сажалка (плошча 0,53 км²)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 314.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Ruta // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.