Займаецца біятлёнам з 1995 году. Дэбютаваў у Кубку сьвету ў 2000 годзе, у індывідуальнай гонцы ў Лахці, дзе заняў 61 месца[1]. Упершыню патрапіў у 10-ку лепшых у 2003 годзе ў Гольмэнколене, дзе ў спрынтэрскай гонцы заняў 8 месца. Лепшым месцам у асабістых гонках зьяўляецца 5 месца ў індывідуальнай гонцы ў Лахці ў сэзоне 2006/07[1].
Найбольш значныя посьпехі зьвязаныя з эстафэтамі. Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету ў эстафэце ў Ханты-Мансійску (2003), бронзавы прызэр у мяшанай эстафэце ў Эстэрсундзе (2008). Уладальнік малага Кубка сьвету ў складзе эстафэтнай зборнай у сэзоне 2002/03. Лепшым вынікам на Алімпійскіх гульнях у асабістых гонках ёсьць 24 месца ў спрынтэрскай гонцы ў Турыне ў 2006, быў 11 у эстафэтных гонках у 2006 і 2010.