Ружанка
Выгляд
| Ружанка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | урочышча Ялашоўка |
| Вусьце | Зальвянка |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Берасьцейская вобласьць |
| Даўжыня | 19 км |
| Плошча басэйну | 237 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Ружа́нка, Муцьвіца — рака ў Беларусі, правы прыток Зальвянкі (басэйн Нёмана). Цячэ ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 237 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.
Асноўны прыток — рака Поплава. На рацэ стаіць мястэчка Ружаны.
Пачынаецца ва ўрочышчы Ялашоўцы за 3,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Верчыцаў, упадае ў Зальвянку на паўднёвым усходзе ад вёскі Запольля. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 11,4 км перад вусьцем. У малаводныя гады ў вытокавай частцы перасыхае. Прымае сьцёк зь невялікіх рэчак і каналаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1