Перайсьці да зьместу

Рудзянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Рудзянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Расьсьвет
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 29,7 км
Плошча басэйну 205 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Рудзя́нка — рака ў Рудабельскім і Шацілавіцкім раёнах, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 29,7 км. Плошча вадазбору 205 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

Асноўны прыток — рака Пясчанка (праваруч).

Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны вёскі Расьсьвет Рудабельскага раёну, вусьце за 3 км на ўсход ад вёскі Скалка Шацілавіцкага раёну. На ўсіх працягу мае каналізаванае рэчышча[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 312
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 312