Рудзея
Выгляд
| Рудзея | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Макоўня |
| Вусьце | Раста |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
| Даўжыня | 40 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 1,8 м³/с |
| Плошча басэйну | 318 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Рудзе́я, Рудзейка — рака ў Магілёўскім і Чавускім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Расты (басэйн Дняпра). Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 318 км². Выдатак вады ў вусьці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Асноўны прыток — рака Чарняўка (праваруч).
Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Макоўня Магілёўскага раёну, вусьце ў межах вёскі Цемналесьсе Чавускага раёну. Цячэ Аршанска-Магілёўскай раўнінай.
Даліна трапэцападобная, шырынёй 0,2—0,5 км, у асобных месцах да 1 км. Абалона перарывістая, чаргуецца па берагах (шырыня 0,1—0,15 км). Рэчышча на працягу 7,9 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па плыні зьвілістае[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 312
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 312
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.