Перайсьці да зьместу

Руан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руан
франц. Rouen
Руан
Герб Руану


Краіна: Францыя
Рэгіён: Нармандыя
Дэпартамэнт: Прыморская Сэна
Кіраўнік: Нікаля Маер-Расіньёль[d]
Плошча:
  • 21,38 км²[1]
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва: 110 117 чал. (2016)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовыя індэксы: 76000, 76100
Нумарны знак: 76
Геаграфічныя каардынаты: 49°26′35″ пн. ш. 1°6′9″ у. д. / 49.44306° пн. ш. 1.1025° у. д. / 49.44306; 1.1025Каардынаты: 49°26′35″ пн. ш. 1°6′9″ у. д. / 49.44306° пн. ш. 1.1025° у. д. / 49.44306; 1.1025
Руан на мапе Францыі
Руан
Руан
Руан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.rouen.fr

Руан (па-француску: Rouen, па-нармандзку: Rouen) — горад на поўначы Францыі, сталіца рэгіёну Нармандыя (да 1 студзеня 2016 году — рэгіёну Верхняя Нармандыя) і прэфэктура дэпартамэнту Прыморская Сэна. Цэнтар гістарычнага рэгіёну Нармандыя. Насельніцтва складала 110 117 чалавек, паводле зьвестак на 2016 год.

Горад разьмешчаны на берагах Сэны. Ставіцца да паўночнай часткі Парыскай аглямэрацыі. Тэрыторыю горада праймаюць прытокі Сэны, у прыватнасьці, рэчкі Абэці, Рабэк і Каі. Да будаўніцтва марской гавані ў Гаўры порт Руана прымаў марскія суды. Стары горад-музэй мае шмат старадаўніх будынкаў выключнай мастацкай каштоўнасьці. Руанскае левабярэжжа было практычна сьцёрта з твару Зямлі падчас Нармандзкай апэрацыі.

Руан меркавана быў заснаваны рымлянамі й у антычную эпоху называўся Rotomagus. Першым біскупам горада лічыцца Мэлён Руанскі. Пры Мэравінгах Руан атрымаў статус сталіцы Нэйстрыі.

У 876 годзе Руан быў заваяваны нарманамі й з тых часоў стаў сталіцай Нармандзкага герцагства, нягледзячы на тое, што некаторыя герцагі аддавалі перавагу жыць у Кане). У 1204 годзе ангельска-нармандзкі манарх Ян Безьзямельны быў вымушаны саступіць Нармандыю свайму кузэну Філіпу Аўгусту.

Пасьля пераходу да французаў, асабліва на зыходзе Сярэднявечча, Руан заставаўся адным з самых шчасных гарадоў Францыі і вёў вялікае будаўніцтва. Таксама ён служыў рэлігійнай сталіцай паўночнай Францыі, бо адзіны ў гэтых краях валодаў уласным арцыбіскупам.

У Руане разьмешчаны буйны рачны порт, даступны для марскіх суднаў. У горадзе атрымала разьвіцьцё баваўняная й іншыя галіны тэкстыльнай прамысловасьці.

  1. ^ База зьвестак францускіх камунаўInstitut national de l'information géographique et forestière.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]