Раіса Казлова
Раіса Казлова лац. Rajisa Kazłova | |
Дата нараджэньня | 17 верасьня 1937 (87 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Навуковая сфэра | Славістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] (1991) |
Раіса Міхайлаўна Казлова (нар. 17 верасьня 1937, вёска Радзін Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці) — беларуская мовазнаўца, славістка. Доктар філялягічных навук (1991), прафэсар (1994).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1960 годзе скончыла Гомельскі пэдагагічны інстытут (спэцыяльнасьць «Расейская і беларуская мовы і літаратура»).
Працуе ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Францішка Скарыны (з 1969 году[1], факультэт замежных моваў, катэдра тэорыі і практыкі ангельскай мовы).
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледуе этымалягізацыю беларускай і славянскай лексыкі, анамастыку, пытаньні рэканструкцыі праславянскага лексічнага фонду.
Аўтарка працаў «Усходнеславянская лінгвістычная тэрміналогія» (1988, у суаўтарстве), «Праславянская мова. Лесіка» (1994), «Структура праславянскага слова: (Праславянскае слова ў генетычным гняздзе)» (1997), «Беларуская і славянская гідранімія. Праславянскі фонд» (т. 1—3., 2000—2003) ды іншых.
Ліцьвіны і люцічы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На аснове багатага анамастычнага матэрыялу з розных славянскіх краінаў, у тым ліку зь Беларусі, давяла, што назва Літва ўтварылася ад славянскай асновы *l’ut-, што дазволіла адзначыць: «правамерна аднесьці этнонім Літва да першапачатковага Лютва… Думаецца, што Літва — гэта славяне заходніх ускраінаў Славіі (люцічы, люты, юты, одрычы і іншыя плямёны)». Такім парадкам, мова старажытных ліцьвінаў — гэта сплаў мовы ўсходнеславянскага насельніцтва і моваў славянаў заходнеславянскіх ускраінаў[2][3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3