Расанскае Эвангельле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Унцыял 042
Расанскае Эвангельле
RossanoGospelsChristBeforePilate.jpg
Хрыстос прадстаў перад Пілятам
поўная назва Purpureus Rossanensis
іншыя назвы
  • Расанскі кодэкс
  • Баграны кодэкс
знак Σ
Катэгорыя V
тып бізантыйскі тэкст
мова напісаньня грэцкая
час напісаньня VI стагодзьдзе
месца выяўленьня 1879, Расана
зьмест Мацьвей, Марк
аб’ём (старонак) 188 аркушаў; 20 радкоў; 2 слупкі
памеры 31 × 26 см
заўвагі падобны да N (022)
знаходзіцца Расанская катэдра
ўэб-спасылка http://www.codexrossanensis.it/

Раса́нскае Эва́нгельле, у клясыфікацыі Грэгары — Алянда — 042 альбо Σ, у клясыфікацыі фон Зодэна — ε 18ілюмінаваны рукапіс-эвангеляр VI стагодзьдзя. З-за чырвона-багранага колеру старонак таксама называецца Codex purpureus Rossanensis (бел. Баграны Расанскі кодэкс). Гэта адзін з найстарэйшых захаваных ілюмінаваных рукапісаў Новага Запавету, які цяпер знаходзіцца ў Расанскай катэдры (Італія).

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кодэкс захаваўся ня цалкам: цяпер у ім знаходзіцца тэкст Дабравесьця паводле Мацьвея і большасьць Дабравесьця паводле Марка — з адной лякунай(en) (Мк. 16:14—20)[1]. Магчыма, існаваў страчаны цяпер другі том кодэксу.

Падобна да Венскага Генэзісу і Сынопскага кодэксу, Расанскае Эвангельле напісанае срэбным атрамантам на барвяным пэргамэнце[2]. Кніга памерам 300 × 250 мм, тэкст пісаны ў два слупкі па 20 радкоў кожны. Ва ўводным блёку разьмешчаныя ілюстрацыі, таксама на барвяным пэргамэнце.

Тэкст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэкст кодэкс збольшага адпавядае бізантыйскаму тыпу ў шчыльнай сувязі з Баграным Пэтрапалітанскім кодэксам. Расанскае Эвангельле, як і рукапісы N, O ды Φ, адносіцца да групы барвяных унцыялаў. Алянд зьмясьціў усе рукапісы гэтай групы ў катэгорыю V[3].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кодэкс быў выяўлены ў 1879 року ў катэдры італьянскай Расаны Оскарам фон Гэбгартам ды Адольфам фон Гарнакам[1]. Інстытут тэкстуальных дасьледаваньняў Новага Запавету датуе яго VI стагодзьдзем[4].

9 кастрычніка 2015 ЮНЭСКО ўнесла Барвяны Расанскі кодэкс у рэестар «Памяць сьвету»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Каспар Рэнэ Грэгары Textkritik des Neuen Testaments. — Leipzig: J.C. Hinrichs’sche Buchhandlung, 1900. — Т. 1. — С. 92.
  2. ^ Metzger, Bruce M., Ehrman, Bart D. The Text of the New Testament: Its Transmission, Corruption and Restoration. — 4 ed.. — New York – Oxford: Oxford University Press, 2005. — С. 84. — ISBN 978-0-19-516122-9
  3. ^ Aland, Kurt; Aland, Barbara. The Text of the New Testament: An Introduction to the Critical Editions and to the Theory and Practice of Modern Textual Criticism / Erroll F. Rhodes (trans.). — Grand Rapids: William B. Eerdmans Publishing Company, 1995. — С. 118. — ISBN 978-0-8028-4098-1
  4. ^ Liste Handschriften(анг.). Münster: Institut für Neutestamentliche Textforschung. Праверана 5 лістапада 2017 г.
  5. ^ Codex Purpureus Rossanensis \ Iter UNESCO(анг.). Diocesan Museum. Праверана 5 лістапада 2017 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Расанскае Эвангельлесховішча мультымэдыйных матэрыялаў