Райымбек батыр (станцыя мэтро)
Выгляд
Станцыя «Райымбек батыр» | |
---|---|
Першая лінія Алмацінскага мэтрапалітэну | |
Алмацінскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 1 сьнежня 2011 |
Праектная назва | Кастрычніцкая |
Пераходы на станцыі | Райымбек батыр 2 |
Першая лінія Алмацінскага мэтрапалітэну
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
«Райымбек-батыр» (па-казаску: Райымбек батыр) — станцыя Алмацінскага мэтрапалітэну. Зьяўляецца канцавой на першай лініі, за станцыяй «Жыбек-Жолы». Адкрыцьцё станцыі адбылося 1 сьнежня 2011 году ў складзе першага пускавога ўчастка Алмацінскага мэтрапалітэну «Райымбек Батыра» — «Алатаў»[1]. Названая ў гонар Раімбек-Батыра. У праекце мела назву «Кастрычніцкая».
Будаўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пачатак 2008 году. Станцыйны комплекс гатовы на 90%. Станцыю ўжо злучылі з тунэлем і закрываюць перакрыцьці. Апошні ўзровень ідзе практычна на ўзроўні праезнай часткі. Пляцоўка ня злучаная з электрадэпо. На пляцоўцы дэпо пачатае будаўніцтва.
- Красавік 2008. На станцыі пачалася аздабленьне леўкасам.
- Травень 2008 году. Пачаліся разборкі ТПК ЩН1М (2-і тунэльны атрад).
- Верасень 2008 году. Пачалося будаўніцтва падземнага пераходу на скрыжаваньні вуліц Райымбек і Фурманава з выхадам на станцыю.
Архітэктура і афармленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Райымбек батыр» — адназводчатая станцыя дробнага закладу. Дызайн выкананы ў духу сумяшчэньня старажытнага з сучаснасьцю. На сьценах намаляваныя нацыянальныя ўзоры і наскальныя малюнкі.