Леўкас
| Леўкас | |
| Месца | Іянічнае мора |
|---|---|
| Плошча | 353,121 км² |
| Найвышэйшы пункт | 1158 м |
| Краіна | Грэцыя |
| Вобласьць | Іянічныя астравы |
| Насельніцтва (2021) | 21 900 |
| Каардынаты | 38°43′04″ пн. ш. 20°38′38″ у. д.HGЯO |
| Леўкас на мапе Грэцыі Леўкас | |
Леўка́с (па-грэцку: Λευκάς), таксама Леўка́да (па-грэцку: Λευκάδα) — грэцкі востраў і адміністрацыйная адзінка, частка Іянічных астравоў. Разьмешчаны на паўночна-заходнім ўзьбярэжжы гістарычнай вобласьці Акарнанія — паўднёва-заходняй частцы сярэдняй Грэцыі, ад якога аддзелены неглыбокай лягунай і вузкім (25 м) штучным каналам Леўкас. Насельніцтва 21 900 чалавек згодна перапісу 2021 году[1].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча востраву 353,121 км². Зьяўляецца чацьвёртым па велічыні з Іянічных астравоў (пасьля Кефалініі, Керкіры і Закінфу). Берагі вострава моцна парэзаныя, з невялікімі залівамі, працягласьць берагавой лініі — 139 км. Леўкас зьяўляецца самым гарыстым з Іянічных астравоў. Найвышэйшы пункт — вяршыня Мнімаці (па-грэцку: Σταυρωτά «ή» Σταυρωτάς) гор Элаці вышынёй 1158 м над узроўнем мора.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Δελτίο τύπου. Ανακοίνωση των αποτελεσμάτων της Απογραφής Πληθυσμού-Κατοικιών 2011 για το Μόνιμο Πληθυσμό της Χώρας Праверана 2017-06-04 г. Архіўная копія ад 2013-12-28 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- сайт пэрыфэрыйнай адзінкі Леўкас(недаступная спасылка)