Райвыканкам Савета народных дэпутатаў Савецкага раёну места Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Райвыканкам Савета народных дэпутатаў Савецкага раёну места Менск
Від выканаўчая ўлада
Праўны стан установа
Задача Выкананьне дзяржаўных патрэбаў
Сядзіба будынак
Месцазнаходжаньне Сьцяг СССРСССР, БССР, Менск, Савецкі раён
Сьцяг БеларусіБеларусь, Менск, Савецкі раён
Дзейнічае ў месцах Савецкі раён, Менск
Службовыя мовы расейская, беларуская
Галоўная ўправа Савет дэпутатаў
РК КПБ
Зьвязаныя службы РУУС Савецкага раёну
Суд Савецкага раёну места Менск

Райвыканкам Савета народных дэпутатаў Савецкага раёну места Менск — управа Савецкага раёну места Менск. Управа выконвала задачы, які выконвае раённы выканаўчы камітэт у сельскіх раёнах Беларусі.

Управа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Умовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раённы выканаўчы камітэт меў начальніка — старшыню райвыканкаму. Ён зацьвярджаўся Саветам народных дэпутатаў Заводзкага раёна места Менск. Аднак да галасавньня на Савеце мясцовы райкам КПБ зацьвярджаў будучага старшыню на паседжаньні бюро райкаму.

Старшыня павінен быў быць:

  • грамадзянін СССР, а пазьней пасьля распаду СССР, грамадзянін Беларусі
  • узрост 18 гадоў і болей
  • мець вопыт кіраваньня ў дзяржаўных установах
  • членства ў КПБ (да распаду СССР)

Былі іншыя патрабаваньні да чалавека, які хацеў быць старшынём райвыканкаму. Напрыклад, вернасьць, паслухмянасьць сваім начальнікам.