Разлад плоцевай тоеснасьці
Гендэрная дысфарыя — стрэс, які чалавек адчувае з-за несупадзеньня паміж сваёй гендарнай ідэнтычнасьцю й полам, прыпісаным пры нараджэньні. Людзі з гендарнай дысфарыяй, як правіла, трансгендарныя. Ранейшы дыягназ «разлады плоцевай ідэнтычнасьці» быў перайменаваны, каб пазбавіцца стыгмы, павязанай з тэрмінам «разлад»[1].
У МКХ-11 увесь блок F64 «разлады плоцевай ідэнтыфікацыі» заменены на новы дыягназ «гендарная неадпаведнасьць». Разлады гендэрнай ідэнтычнасьці й транссэксуальнасьць аб’яднаныя ў адзін дыягназ і перанесеныя ў разьдзел «станы, якія адносяцца да сэксуальнага здароўя»[2]. Такім чынам, гэты стан болей не адносіцца да псыхічных разладаў[3].
Гендарная дысфарыя можа мець розныя прычыны, зьнешнія праявы й цягласьць. Калі фізычны выгляд ці паводзіны мужчыны ці жанчыны адпавядаюць гендарным нормам, гэта часта называюць гендарнай некамфорнасьцю. Самая глыбокая форма дысфарыі — транссэксуальнасьць, калі чалавек цалкам адмаўляе свой прыпісаны пры нараджэньні пол і дабіваецца яго зьмены, уключаючы адпаведны шэраг апэрацый, гарманальную тэрапію, зьмену гендэрнага маркера ў пашпарце й г.д.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ American Psychiatric Association. DSM-5 Fact Sheets, Updated Disorders: Gender Dysphoria.
- ↑ Сусьветная Арганізацыя Аховы Здароўя. ICD-11 for Mortality and Morbidity Statistics: Gender incongruence.
- ↑ Reed, Geoffrey M.; First, Michael B.; Kogan, Cary S.; Hyman, Steven E.; Gureje, Oye; Gaebel, Wolfgang; Maj, Mario; Stein, Dan J.; Maercker, Andreas; Tyrer, Peter; Claudino, Angelica; Garralda, Elena; Salvador-Carulla, Luis; Ray, Rajat; Saunders, John B.; Dua, Tarun; Poznyak, Vladimir; Medina-Mora, María Elena; Pike, Kathleen M.; Ayuso-Mateos, José L.; Kanba, Shigenobu; Keeley, Jared W.; Khoury, Brigitte; Krasnov, Valery N.; Kulygina, Maya; Lovell, Anne M.; de Jesus Mari, Jair; Maruta, Toshimasa; Matsumoto, Chihiro; Rebello, Tahilia J.; Roberts, Michael C.; Robles, Rebeca; Sharan, Pratap; Zhao, Min; Jablensky, Assen; Udomratn, Pichet; Rahimi-Movaghar, Afarin; Rydelius, Per-Anders; Bährer-Kohler, Sabine; Watts, Ann D.; Saxena, Shekhar.. Innovations and changes in the ICD-11 classification of mental, behavioural and neurodevelopmental disorders.
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |