Радрыга Дутэртэ
| Радрыга Дутэртэ | |
| па-сэбуанску: Rodrigo Roa Duterte | |
| 16-ы прэзыдэнт Філіпінаў | |
|---|---|
| 30 чэрвеня 2016 — цяперашні час | |
| Прэм’ер-міністар | Лені Рабрэда |
| Папярэднік | Бэнігна Акіна ІІІ |
| Віцэ-мэр Давао | |
| 30 чэрвеня 2010 — 30 чэрвеня 2016 | |
| Папярэднік | Сара Дутэртэ-Капрыё |
| Наступнік | Сара Дутэртэ-Капрыё |
| Мэр Давао | |
| 30 чэрвеня 2001 — 30 чэрвеня 2010 | |
| Наступнік | Сара Дутэртэ-Капрыё |
| Віцэ-мэр Давао | |
| 2010 — 30 чэрвеня 2013 | |
| Папярэднік | Сара Дутэртэ |
| Наступнік | Паолё Дутэртэ |
| Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі места Давао | |
| 30 чэрвеня 1998 — 30 чэрвеня 2001 | |
| Папярэднік | Праспэра Награлес |
| Наступнік | Праспэра Награлес |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 28 сакавіка 1945 (80 гадоў) Маасін, Філіпіны |
| Партыя | Філіпінская дэмакратычная партыя «Народная ўлада» |
| Адукацыя | Каледж Сан-Бэда і Унівэрсытэт Ліцэя Філіпінаў |
| Сужэнец | Элізабэт Абэляна Цымэрман (1973-2000), С'еліта «Ханэйлет» Авансэнья (партнэр) |
| Дзеці | Паолё Ц. Дутэртэ Сара Дутэртэ-Капрыё Сэбастыян Ц. Дутэртэ Вераніка Ц. Дутэртэ |
| Бацька | Вісэнтэ Дутэртэ |
| Маці | Саледад Роа-Дутэртэ |
| Подпіс | |
| Сайт | president.gov.ph (анг.) |
Радры́га Ро́а Дутэ́ртэ (па-ангельску: Rodrigo Roa Duterte; нарадзіўся 28 сакавіка 1945 году, Маасін, Усходняя Лейтэ, Філіпіны) — 16-ы прэзыдэнт Філіпінаў. Юрыст і палітык бісайскага паходжаньня. Займаў пасаду мэра Давао, гораду на востраве Мінданао 7 тэрмінаў, у цэлым больш, чым 22 гады. Таксама быў віцэ-мэрам і кангрэсмэнам гораду.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын губэрнатара Вічэнтэ Дутэртэ. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацьвёра дзяцей, Радрыга стаў другім і старэйшым сынам. У 1951 року сям’я пераехала ў Давао.
У 1972 атрымаў юрыдычную адукацыю ў коледжы Сан Бэда. У 1998—2001 быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі места Давао. Пасьля гэтага тройчы пераабіраўся на мэра места Давао. У 2010 року саступіў пасаду сваёй дачцэ Сары.
За часам мэрства Радрыга Дутэртэ Давао ператварылася ў мірнае і спакойнае места. Узровень злачыннасьці ўпаў да такога ўзроўню, што мясцовыя турапэратары характарызуюць Давао як «адно з найбольш міралюбных месцаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі»[1].
За спосаб, якім Дутэртэ дасягнуў такога выніку, часопіс «Time» даў таму мянушку «Карнік»[1], а праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Amnesty International, асуджаюць яго за патураньне забойстваў карумпаваных чыноўнікаў і злачынцаў без расьсьледаваньня[1][2][3]. Дутэртэ абвяргае сваю датычнасьць да забойстваў.
У кастрычніку 2021 года Радрыга Дутэртэ абвясьціў, што ня будзе балятавацца на пасаду віцэ-прэзыдэнта ў 2022 годзе і сыдзе з палітычнага жыцьця.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Zabriskie, Phil. The Punisher (анг.) // Time : часопіс (азіяцкае выданьне). — 19 ліпеня 2002.
- ^ Philippines: Protect the community from crime - but not at the cost of human rights (анг.) News and features > News > July 2002. Amnesty International UK (24 ліпеня 2002). Праверана 15 студзеня 2013 г.
- ^ Philippines: Sharp rise in "vigilante" killings as human rights activist’s death remains unsolved (анг.). Amnesty International (люты 2005). Праверана 15 студзеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Радрыга Дутэртэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў