Піла (фільм)
Выгляд
(Перанакіравана з «Піла: Гульня на выжываньне»)
Піла | |
Saw | |
Жанр | gore[d], фільм жахаў[d][1][2] і крымінальны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | Джэймз Ван |
Сцэнарыст | Джэймз Ван, Лі Ўонэл |
Прадусар | Грэг Гофман, Орэн Коўлес, Марк Бург |
У ролях | Кэры Элвіс, Лі Ўонэл, Дэні Гловэр, Моніка Потэр, Майкл Эмэрсан, Тобін Бэл, Кен Люн |
Кампазытар | Чарлі Клозэр |
Апэратар | Дэйвід Армстранг |
Мантаж | Кевін Гройтэрт |
Мастак | Julie Berghoff[d] |
Вытворчасьць | Lions Gate Entertainment |
Распаўсюд | Lionsgate Films[d] і Netflix |
Дата выхаду | 29 кастрычніка 2004 |
Працягласьць | 98 хв. |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $ 1 200 000 |
Прыбытак | 103 100 000 $ |
Наступны | Піла ІІ |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Піла» (па-ангельску: Saw) — кінафільм 2004 году ў жанры horror. У ЗША не рэкамэндуецца для прагляду асобам да 18 гадоў.
Першапачаткова плянавалася выпусьціць фільм толькі для продажу на відэа, але прэм’ера на кінафэсьце «Сандэнс» зьмяніла гэтае рашэньне. Трылер спадабаўся гледачам і 29 кастрычніка выйшаў у шырокі пракат. За першыя выходныя фільм сабраў 18 млн $ (пры гэтым бюджэт склаў 1,2 млн), а агульныя касавыя зборы перавысілі 102 млн.
Слоганы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Кожная частка была загадкай…»
- «Колькі крыві ты пральеш для яе?»
- «Колькі крыві ты пральеш, каб застацца ў жывых!»
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- На падрыхтоўку да здымак было патрачана ўсяго пяць дзён. Сам здымачны працэс доўжыўся 18 дзён, зь якіх на сцэны ў ванным пакоі было патрачана шэсьць.
- Рашэньне аб запуску сіквэла ў вытворчасьць было прынята адразу жа па сканчэньні дэбютнага ўікэнда.
- Ніякіх рэпэтыцыяў заплянавана не было. Акторам прыйшлось гуляць з чыстага ліста.
- Нягледзячы на тое, што карціна атрымала максымальна жорсткі рэйтынг R, рэжысэру Джэймзу Вану прыйшлося выразаць пару найболей жорсткіх сцэн.
- Выпрабавальная сцэна, прадстаўленая на суд Галівудзкіх прадусараў, была зьнятая з ужываньнем мядзьведжага капкана. Адзіным адрозьненьнем ад фільма было тое, што на месцы Шоўні Сьміт быў прадстаўлены Лі Ўонэл. Самае цікавае, што гэтая прылада магла на самой справе зламаць сківіцу ахвяры, калі яе правільна наладзіць.
- Аўтарам ідэі Джэймзу Вану і Лі Ўонэлу прыйшлося пераздымаць некаторыя сцэны ў той час, калі задзейнічаныя акторы былі ўжо недаступныя. Здымкі вяліся такім чынам, каб у кадры не мільгалі асобы. Усе гэтыя сцэны былі адзьнятыя пры ўдзеле Ўонэла.
- Такім чынам, актор згуляў Дэтэктыва Сінга, які ўваходзіў у будынак з драбавіком, а таксама пэрсанажа Шоўні Сьміт, якая крамсала сваю ахвяру нажом. Каб цень на сьцяне была падобная на жаночую, Ўонэлу прыйшлося апранаць парык.
- Лі Ўонэл паведаміў, што сцэна ў якой яго пэрсанаж акунае руку ва ўнітаз, была прыдуманая пад уражаньнем ад падобнай сцэны ў карціне «На іголцы».
- Усе здымкі праходзілі ў адным павільёне.
- На кінафэсьце ў Таронта фільм зачыняў конкурсную праграму.
- Фільм здымаўся для выпуску адразу на відэа. Аднак пасьля пахвальных водгукаў на тэставых праглядах было прынята рашэньне выпусьціць фільм і на шырокія экраны.
- Рэжысэр Джэймз Ван сур’ёзна рызыкаваў, адмовіўшыся ад звычайнага ганарару і ўпадабаючы працаваць за адсотак ад прыбытку. Карціна прымудрылася сабраць 102 мільёна даляраў у міжнародным пракаце, зарабіўшы, такім чынам, у 85 раз больш свайго бюджэту (1,2).
- Асноўная частка здымак прайшла на закінутым складзе. Патрэбныя пакоі адрамантавалі для здымак тых або іншых сцэн. Толькі для туалета зрабілі асобныя дэкарацыі.
- Сцэна аўтамабільнай пагоні была зьнятая ў гаражы склада пры выключаным сьвятле з даданьнем штучнага дыму, а таксама некалькі чалавек разгойдвалі машыны для стварэньня эфэкту руху.
- У фільме ўтрымоўваецца мноства спасылак на карціны Дарыё Арджэнта.
- Мёртвага сакамэрніка Аманды згуляў адзін з прадусараў фільма, Орэн Коўлз.
- Для таго каб атрымаць рэйтынг R зь фільма выразалі некалькі асабліва жорсткіх сцэн, сярод якіх былі: Аманда рыецца ў кішках свайго мёртвага сакамэрніка; сцэна, дзе тоўсты хлопец прабіраецца праз калючы дрот, была значна даўжэй.
- Прачытаўшы сцэнар, агент Джэймза Вана і Лі Ўонэла параіў ім зьняць адну з сцэн у якасьці кароткамэтражкі і рассылаць яе па галівудзкіх студыях разам з сцэнарам.
- Агент па кастынгу Эмі Ліпэнс пацікавілася ў Джэймза Вана, каго бы ён жадаў бачыць у ролі Аманды. Ван, не задумляючыся, адказаў — Шоўні Сьміт, у якую ён быў закаханы ў юнацкасьці. Праз пару дзён да вялікага зьдзіўленьня Джэймза Эмі паведаміла, што Шоўні пагадзілася згуляць у фільме.
- Паводле камэнтара на DVD, начныя кашмары Джэймза Вана і Лі Ўонэла леглі ў аснову большасьці жудасных і страшных сцэн фільма.
- Актору Тобіну Бэлу прыйшлося нерухома ляжаць на падлозе на працягу шасьці дзён здымачнага працэсу. Яго ня сталі падмяняць манекенам, паколькі стваральнікі стужкі не маглі дазволіць сабе гэтага па фінансавых прычынах.
- Кэры Элвіс пагадзіўся на ролю пасьля прагляду касэты, якую Джэймз Ван і Лі Ўонэл зрабілі ў якасьці навочнага прыкладу для прадусараў.
- Актору Тобіну Бэлу кожны з шасьці здымачных дзён укалывалі заспакаяльнае, каб ён ляжаў зусім ужо нерухома.
Рэакцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм уключаны ў сьпіс забароненых да распаўсюджваньня ў Рэспубліцы Беларусь[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)
- Афіцыйны фан-сайт (анг.)