Пётар Кірэеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Пётар Васільевіч Кірэеўскі (23 лютага 1808, вёска Долбіна Ліхвінскага павету Калускай губэрні6 лістапада 1856) — расейскі фальклярыст.

Ідэі агульнаславянскага народазнаўства, дэмакратычныя прынцыпы ў зьбіральніцкай працы пераняў у пачынальніка славянскай фальклярыстыкі З. Даленгі-Хадакоўскага. Народныя песьні пачаў зьбіраць у 1830-я. Пры дапамозе шматлікіх карэспандэнтаў сабраў тысячы народных песень, пераважна з цэнтральных губэрняў Расеі. У 1830-я наведаў Беларусь, усталяваў кантакты зь мясцовымі зьбіральнікамі, ад якіх атрымаў больш за 800 тэкстаў беларускіх народных песень і прыпевак, пераважна зь Менскай губэрні. Беларускія матэрыялы даслала П. Кірэеўскаму карэспандэнтка зь Меншчыны І. Гудвіловіч. Яны склалі асноўную частку гэтак званага «Беларускага архіву» Кірэўскага, каштоўнасьць якога вызначаецца раньнім часам запісу і значнасьцю памераў. Запісы зробленыя лацінкай кваліфікавана, дакладна перададзены асаблівасьці мовы твораў, адзначаны месцы запісаў, шырока адлюстравана жанрава-тэматычная разнастайнасьць беларускага песеннага рэпэртуару з ваколіцаў Менска, Слуцку і іншых. Частку матэрыялаў П. Кірэеўскага апублікаваў у зборніках «Дзіцячыя песьні» і «Беларускія песьні» П. Бяссонаў, якія выдадзеныя адпаведна ў 1868 і 1871.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Менск, 2002. С. 554

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.