Пэйта (возера)
Выгляд
Возера
Пэйта
Peyto Lake
Пэйта | |||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пэйта (па-ангельску: Peyto) — ледавіковае возера ў нацыянальным парку Банф канадзкіх Скалістых гор на вышыні 1860 м, у паўночна-заходняй частцы правінцыі Албэрта. Названае ў гонар правадніка Ўільяма Пэйта[1].
Возера падсілкоўваецца ледавіковымі водамі з ручая Пэйта, а з возера выцякае рака Містая[2].
Пэйта — найзнакаміцейшае і найпрыгажэйшае возера Канады. Улетку значная частка скальнага пылу(en) зь ледавіка трапляе ў возера і прыдае вадзе сьветла-бірузовы колер, што прываблівае сюды турыстаў. Цудоўны від на возера адкрываецца з найвышэйшага пункту магістралі Паркўэй(en) — вяршыні Боў[3]. Па сваёй форме возера нагадвае галаву агромністага ваўка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пэйта (возера) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў