Пэйзаж Залесься (карціна Станіслава Яроцкага)
Выгляд
| Пэйзаж Залесься | |
| | |
| Польская мова: Krajobraz Zalesia, Летувіская мова: Peizažas Zalesėje | |
| Мастак | Станіслаў Яроцкі |
|---|---|
| Год | 1899 |
| Тып | алей, палатно |
| Памеры | 70 × 101 |
| Месцазнаходжаньне | Летувіскі нацыянальны мастацкі музэй(lt), Вільня |
«Пэйзаж Залесься» — карціна Станіслава Яроцкага, намаляваная каля 1899 году. На карціне мастак адлюстраваў прыгажосьць краявідаў Залесься і ракі Вяльля. Гэтыя мясьціны наведаў мастак адразу па пераезьдзе ў Вільню.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На пярэднім пляне — зялёны бераг ракі, крыху правей — абломак сасны, ствол якой укрыты елачкамі. Шырокае рэчышча зьвіваецца ўдалячынь, зьлева ад яго пясчаны бераг з трыма вялікімі дрэвамі. Справа ад ракі пясчаныя берагі й лугі, дзе-нідзе растуць дрэвы. Удалечыні пралягае гарызантальная паласа лесу. Неба блакітнае зь белымі пёрыстымі аблокамі.