Перайсьці да зьместу

Пулітцэраўская прэмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пулітцэраўская прэмія
Краіна
Першае прысуджэньне1917
Афіцыйны сайтpulitzer.org (анг.)

Пулітцэраўская прэмія (па-ангельску: Pulitzer Prize) — адна з найбольш прэстыжных узнагарод ЗША ў галіне літаратуры, журналістыкі, музыкі і тэатру. У кастрычніку 1911 году памёр газэтны магнат вугорска-жыдоўскага паходжаньня Джозэф Пулітцэр (1847—1911). Паводле тастамэнту быў заснаваны фонд яго імя на пакінутыя для гэтай мэты два мільёны даляраў. Тастамэнт быўо складзены 17 жніўня 1903 году. Гэты дзень лічыцца датай установы Пулітцэраўскай прэміі.

З 1917 гады прэмія ўручаецца штогод у першы панядзелак траўня папячыцелямі Калумбійскага унівэрсытэту ў Нью-Ёрку. Памер прэміі — 10 тысячаў даляраў.

За час свайго існаваньня Пулітцэраўская камісія неаднаразова падвяргалася крытыцы за няправільнае ўручэньне або няўручэньне ўзнагарод. Супярэчнасьці часта ўзьнікалі таксама паміж падліковай камісіяй і судзейскай калегіяй. Суб’ектыўнасьць самога працэсу ўзнагароджаньня непазьбежна прыводзіла да такога роду супярэчнасьцяў. Аднак камісія ніколі не прымала папулісцкіх рашэньняў. Многія, а магчыма і большасьць адзначаных прэміяй кніг, ніколі не ўваходзілі ў асноўныя сьпісы бэстсэлераў, а многія ўзнагароджаныя камісіяй п’есы ніколі ня ставіліся на сцэнах брадўэйскіх тэатраў. Найбольшая колькасьць узнагарод у журналісцкай намінацыі сабралі такія буйныя выданьні як The New York Times, The Wall Street Journal і The Washington Post. Аднак камісія часта адзначала і невялікія, малавядомыя газэты. Зь лютага 2006 году, аўтар і выданьні, якія прэтэндуюць на Пулітцэраўскую прэмію, маглі прадстаўляць у журы ня толькі творы на папяровых носьбітах, але і працы з Інтэрнэт-прасторы. З 2011 году прыём работ ажыцьцяўляецца выключна ў электронным выглядзе[1].

  1. ^ Пулитцеровская премия стала электронной. Lenta.ru (2011-12-01). Праверана 2015-01-26 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]