Перайсьці да зьместу

Псалтыр Давіда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Псалтыр Давіда
па-польску: Psałterz Dawidów
Жанр: псальмы
Аўтар: Ян Каханоўскі з Чарналесься
Мова арыгіналу: польская
Публікацыя: 1579
Выдавецтва: Друкарня Лазара Андрысовіча

«Псалтыр Давіда» (па-польску: Psałterz Dawidów) — паэтычны парафраз біблейскай Кнігі псалмоў польскага паэта Яна Каханоўскага, выдадзены ў 1579 годзе ў Лазаравай друкарні.

Гісторыя выданьня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Псалтыр Давідава» Яна Каханоўскага быў выдадзены ў 1579 годзе ў Лазаравай друкарні. Хаця «Псалтыр Давідава» апублікаваны ў 1579 годзе, працу над ёй Ян Каханоўскі пачаў яшчэ пры двары Жыгімонта I Старога (1506—1548).

Свой твор Ян Каханоўскі прысьвяціў біскупу Кракава Пятру Мышкоўскаму ў падзяку за падтрымку і дабро.

Створаныя Янам Каханоўскім псальмы зьмяшчаюць 150 паэтычных твораў, кожнаму з якіх папярэднічаў дэвіз на лацінскай мове, адказ на які зьмяшчаецца па-польску ў самім тэксьце псальму. Дакладны тэкст, які паслужыў паэту асновай для перакладу невядомы, але гэта дакладна не лацінскі тэкст Biblia Vulgata, традыцыйны для Каталіцкай Царквы. З яе Каханоўскі ўзяў толькі пачатак псальмаў[1].

  1. ^ Kochanowski, J. Psałterz Dawidów / Jan Kochanowski. — Warszawa: Państ. Instytut Wydawniczy, 1984. — 316, [4] s. — S. 299. — ISBN 8306010574.
  • Шетэля В. Средства религиозного выражения в переводе на польский язык псалмов «Psałterza Dawydów» ["Псалтыря Давыдова"] поэта XVI века Яна Кохановского // Русский язык в славянской межкультурной коммуникации: материалы Международной научной конференции, посвященной памяти доктора филологических наук, профессора Войловой К. А. (г. Москва, МГОУ, 25 февраля 2021 г.) / отв. ред. О. В. Шаталова. — М.: Принтика, 2021. — С. 312—318.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]