Прэфэрэнцыя
Прэфэрэ́нцыя (ад лац. praeferentia — «перавага») — перавага, якая прадстаўляецца асобным дзяржавам, прадпрыемствам, арґанізацыям для падтрымкі пэўных відаў дзейнасьці.
Прэфэрэнцыі ўсталёўваюцца ў выглядзьдзе інвэстыцыйнага падатковага крэдыту й мэтавай падатковай льготы для фінансаваньня інвэстыцыйны й інавацыйных выдатак. Падатковы крэдыт, як і любы іншы, прадастаўляецца на ўмовах зваротнасьці й платнасьці; афармляецца адпаведным дагаворам паміж прадпрыемствам і падатковым органам.
Прэфэрэнцыі прадастаўляюцца дзяржава й носяць адрасны характар. У адносінах паміж дзяржавамі прэфэрэнцыі прадастаўляюцца як на пачатках ўзаемнасьці, так і ў аднабаковым парадку.
Асноўнымі формамі прэфэрэнцыі зьяўляюцца асаблівыя бюджэтныя рэжымы валютнага рэгуляваньня й візавыя рэжымы.
У многіх краінах шырока практыкуецца дыфэрэнцыяцыя ставак падатку на прыбытак карпарацыяў у залежнасьці ад галіны эканомікі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Brehm, J. W. (1956). Post-decision changes in desirability of choice alternatives. Journal of Abnormal and Social Psychology, 52, 384-389.
- Coppin, G., Delplanque, S., Cayeux, I., Porcherot, C., & Sander, D. (2010). I’m no longer torn after choice: How explicit choices can implicitly shape preferences for odors. Psychological Science, 21, 489-493.
- Lichtenstein, S., & Slovic, P. (2006). The construction of preference. New York: Cambridge University Press.
- Scherer, K. R. (2005). What are emotions? And how can they be measured? Social Science Information, 44, 695-729.
- Sharot, T., De Martino, B., & Dolan, R. J. (2009). How choice reveals and shapes expected hedonic outcome. Journal of Neuroscience, 29, 3760-3765.