Прэм’ер-маёр
Выгляд
Прэм’ер-маёр — штаб-афіцэрскі чын у расейскай імпэратарскай арміі XVIII стагодзьдзя. Адносіўся да VIII клясы «Табелі аб рангах». Па статуце 1716 году маёры падзяляліся на прэм’ер-маёраў і сэкунд-маёраў. Прэм’ер-маёр ведаў у палку шэраговай і інспэктарскай часткамі. Камандаваў 1-м батальёнам, а ў адсутнасьць камандзіра палка — палком. Падзел на прэм’ер- і сэкунд-маёраў быў скасаваны ў 1797 годзе.