Перайсьці да зьместу

Прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане 2019 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2015
 Сьцяг Казахстану
2024
Пазачарговыя Прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане 2019
9 чэрвеня 2019 р.

Пазачарговыя Прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане (па-казаску: Қазақстан Республикасы Президентінің кезектен тыс сайлауы) адбыліся 9 чэрвеня 2019 року згодна з Загадам прэзыдэнта № 18 ад 9 красавіка 2019 року «Пра прызначэньне пазачарговых выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Казахстану»[1].

Прызначэньне пазачарговых выбараў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пазачарговых выбарах, што адбыліся 26 красавіка 2015 року, перамогу з вынікам 97,7 % выбарцаў перамогу атрымаў Нурсултан Назарбаеў. Ён быў абраны на пяцірочны тэрмін[2].

19 сакавіка 2019 року Нурсултан Назарбаеў падпісаў загад пра складаньне паўнамоцтваў прэзыдэнта з 20 сакавіка 2019 року па ўласным жаданьні[3][4]. У сваім звароце да народу Назарбаеў заявіў[5]:

Я прыняў рашэньне спыніць свае паўнамоцтвы ў якасьці Прэзыдэнта. У гэтым годзе споўніцца 30 року, як я займаю найвышэйшую пасаду. Народ даў мне змогу быць першым прэзыдэнтам незалежнага Казахстану

З 20 сакавіка 2019 року дзеючым Прэзыдэнтам Рэспублікі Казахстану, паводле Канстытуцыі, стаў старшыня Сэнату Касым-Жамарт Такаеў[6]. Паводле Канстытуцыі, ён мусіў быць кіраўніком краіны да сканчэньня выбарчага тэрміну Першага Прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева. Чарговыя выбары прэзыдэнта Казахстану мелі прайсьці ў красавіку 2020 року[7].

9 красавіка 2019 року у сваім далязвароце да народу Казахстану Касым-Жамарт Такаеў абвясціў пра правядзеньне пазачарговых выбараў, што павінны адбыцца 9 чэрвеня 2019 року. Паводле прэзыдэнта гэта неабходна для зьняцьця хоць якое нявызначанасьці[8]. Перад тым, як абвясьціць гэтае рашэньне 8 красавіка былі праведзеныя кансультацыі з удзелам старшыні сэнату парлямэнту Дарыгі Назарбаеваю, прэм’ер-міністра Аскара Маміна, старшыні Канстытуцыйнае Рады Кайрата Мамі, намесьніка старшыні мажыліса парлямэнту Ўладзімера Бажко[9]. 9 красавіка была таксама праведзеная сустрэча з кіраўніцтвам палітычных партыяў «Нур Отан», Дэмакратычнае партыі Казахстану «Ак жол», Камуністычнае народнае партыі Казахстану ды Народна-дэмакратычнае патрыятычнае партыі «Ауыл»[10].

На правядзеньне выбараў, якія першапачаткова мелі адбыцца ў 2020 годзе, плянавалася выдаткаваць 8,8 млрд тэнґэ. Паводле віцэ-міністра фінансаў Берыка Шалпанкулава, ЦВК запытаў 12 млрд тэнґэ на правядзеньне датэрміновых выбараў прэзыдэнта, зь якіх каля 70% сродкаў будуць выдаткаваныя на заробкі супрацоўнікам выбарчых акругаў. Павелічэньне выдаткаў на выбары зьвязанае з павелічэньнем мінімальных заробкаў[11].

Кожнаму кандыдату мяркуецца вылучэньне каля 7,5 млн тэнґэ, што будуць накіраваныя на ґарантаваны доступ для выступу зь перадвыбарчымі праґрамамі ў СМІ. Заразом выдаткі могуць скласьці больш заяўленае сумы ў сувязі зь зьменаю рынкавых коштаў[12].

Каляндарны плян правядзеньня выбараў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 красавіка 2019 року адбылося паседжаньне Цэнтральнае выбарчае камісіі Казахстану, на якім быў зацьверджаны плян-ґрафік асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзеньні пазачарговых выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Казахстану, а таксама зацьверджаныя формы выбарчых дакумэнтаў[13].

  • 10 красавіка — да 18:00 28 красавіка: вылучэньне кандыдатаў;
  • да 18:00 11 траўня: рэґістрацыя кандыдатаў;
  • з моманту рэґістрацыі кандыдата— да канца 7 чэрвеня: перадвыбарчая аґітацыя;
  • 8 чэрвеня: дзень цішыні;
  • 9 чэрвеня з 7:00 да 20:00: дзень галасаваньня;
  • з 10 па 11 чэрвеня: падвядзеньне папярэдніх вынікаў;
  • з 10 па 16 чэрвеня: усталяваньне вынікаў выбараў ды рэґістрацыя абранага прэзыдэнта.
  1. ^ Указ президента Республики Казахстан №18 от 09.04.2019 г. "О назначении внеочередных выборов Президента Республики Казахстан"(недаступная спасылка)
  2. ^ За Назарбаева проголосовало 97,7 процента казахстанцев - предварительные данные ЦИК
  3. ^ Нурсултан Назарбаев ушел в отставку. ТАСС. Праверана 2019-03-19 г.
  4. ^ Путин прощается с Елбасы. Казахстан и Россия после Назарбаева. Радио Свобода.
  5. ^ Нурсултан Назарбаев принял решение сложить полномочия Президента Казахстана
  6. ^ Касым-Жомарт Токаев вступил в должность президента Казахстана. ТАССПраверана 2019-03-20 г.
  7. ^ Касым-Жомарт Токаев стал Президентом Казахстана (рас.). KTK. Праверана 2019-03-20 г.
  8. ^ Выборы в Казахстане: Токаев обратился к казахстанцам
  9. ^ Токаев собрал первых лиц государства
  10. ^ Токаев принял руководителей казахстанских партий
  11. ^ 12 миллиардов запросили на проведение досрочных выборов(недаступная спасылка)
  12. ^ По 7,5 млн тенге из бюджета предлагают выдать кандидатам в президенты(недаступная спасылка)
  13. ^ ЦИК РК утвердила Календарный план основных мероприятий по подготовке и проведению внеочередных выборов Президента