Перайсьці да зьместу

Прылеп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прылеп
мак. Прилеп
Прылеп
Герб Прылепу Сьцяг Прылепу


Краіна: Паўночная Македонія
Кіраўнік: Ілія Ёванаскі[d]
Плошча:
  • 1194,44 км²
Вышыня: 620—650 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 66 246 чал. (2002)
этнічны склад: македонцы — 92,9%, цыганы — 6,28%
Тэлефонны код: 048
Паштовы індэкс: 7500
Нумарны знак: PR
Геаграфічныя каардынаты: 41°20′47″ пн. ш. 21°33′15″ у. д. / 41.34639° пн. ш. 21.55417° у. д. / 41.34639; 21.55417Каардынаты: 41°20′47″ пн. ш. 21°33′15″ у. д. / 41.34639° пн. ш. 21.55417° у. д. / 41.34639; 21.55417
Прылеп на мапе Паўночнай Македоніі
Прылеп
Прылеп
Прылеп
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
prilep.gov.mk

Пры́леп (па-македонску: Прилеп) — места ў Паўночнай Македоніі. Цэнтар аднайменнага муніцыпалітэту. Насельніцтва 66 246 чал. (2002).

На 2024 год у Прылепе працавала харчовае прадпрыемства «Вітамінка».

У антычнасьці рэгіён Прылепа быў часткай старажытнай Пэлягоніі, якую засялялі пэлягоны, старажытнагрэцкае племя Верхняй Македоніі, якія, паводле Страбона, былі эпірскімі малясамі. Рэгіён быў далучаны да Македонскага царства ў IV стагодзьдзі да н. э. У верасьні 2007 году археалягічныя раскопкі ў Бончы, вёсцы ля места, выявілі магілу, якая, як мяркуюць, была месцам пахаваньня македонскага кіраўніка IV стагодзьдзя да н. э. Каля Прылепа, недалёка ад вёскі Чэпігава, месьцяцца руіны старажытнага македонскага гораду Стыбэра, спачатку местаў Македоніі, а потым Рымскай імпэрыі[1][2]. Стыбэра, хоць і была зьнішчаная готамі ў 268 годзе, але пэўны час заставалася часткова заселенай.

Горад быў упершыню згаданы ў грэцкіх крыніцах Прыляпан у 1014 годзе, як месца, дзе баўгарскі цар Самуіл нібыта меў сардэчны прыступ, пабачыўшы, што тысячы ягоны жаўнераў былі пасьлепленыя бізантыйцамі пасьля бітвы пры Клейдыёне. Бізантыя страціла места на карысьць Другому Баўгарскаму царству, але пазьней места вярнулася ў Бізантыю. Прылеп быў здабыты ў 1334 годзе сэрбскім каралём Душанам, а пасьля 1365 году горад належаў каралю Вукашыну, суправіцелю сына Душана, цара Стэфана Ураша V. Па сьмерці Вукашына ў 1371 годзе Прылепам кіраваў ягоны сын Марка[3]. У 1395 годзе места было далучанае да Асманскай імпэрыі, часткай якой заставалася да 1913 году, калі быў анэксаваны Каралеўствам Сэрбіі.

8 красавіка 1941 году, усяго праз два дні пасьля пачатку ўварваньня краінаў Восі ў Югаславію, Прылеп быў акупаваны спачатку нямецкім войскам, а 26 красавіка 1941 году баўгарскім войскам. Поруч з большай часткай Вардарскай Македоніі Прылеп быў анэксаваны Баўгарыяй з 1941 па 1944 гады. Пасьля дзяржаўнага перавароту 9 верасьня камандуючы баўгарскім гарнізонам адмовіўся сысьці і застаўся ў горадзе зь югаслаўскімі партызанамі, здолеўшы ўтрымліваць яго на 10 дзён, блякуючы рух нямецкіх войскаў[4]. Пасьля нямецкія войскі вярнулі горад пад сваё ўтрыманьне. Прылеп быў канчаткова вызвалены партызанамі-камуністамі 3 лістапада 1944 году. Уваходзіў у склад Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі Югаславія ў складзе Сацыялістычнай Рэспублікі Македонія. З 1991 году належыць Паўночнай Македоніі.

  1. ^ Talbert, Richard ed. (2000). «Barrington Atlas of the Greek and Roman World». Princeton University Press. —С. 49. — ISBN 978-0-691-03169-9.
  2. ^ Digital Atlas of the Roman Empire. Lund University.
  3. ^ John Van Antwerp Fine (1994). «The Late Medieval Balkans: A Critical Survey from the Late Twelfth Century to the Ottoman Conquest». The University of Michigan Press. — С. 288, 380—382. — ISBN 0-472-08260-4.
  4. ^ Ташев, Ташо. «Българската войска 1941 — 1945». Енциклопедичен справочник. „Военно издателство“. — С. 173—174. — ISBN 978-954-509-407-1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]