Перайсьці да зьместу

Прызба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пры́зба — прыстасаваньне, што служыла абароне сялянскай хаты ад холаду і сырасьці звонку.

Самы просты варыянт прызбы, калі зруб хаты на ўзроўні двух першых вянкоў прысыпаўся зямлёю, часам маглі прысыпаць каменьнем зь зямлёю. Аднак часьцей прызба мела наступны выгляд: на адлегласьці 35-40 см ад зруба ў зямлю ўбіваліся калкі і перапляталіся лазою ці бярозавымі пруткамі, або ўкопваліся пруткі, у якія закладваліся жэрдкі, тонкае бярвеньне ці дошкі. Прамежак між агароджай і сьцяною засыпаўся зямлёю або кастрыцаю.

  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973