Прыгоды Цыбуліны
Прыгоды Цыбуліны | |
Il romanzo di Cipollino | |
Расейская марка з выявай Цыбуліны й сэньёра Памідора | |
Жанр: | казка |
---|---|
Аўтар: | Джані Радары |
Мова арыгіналу: | італійская |
Публікацыя: | 1951 |
Прыго́ды Цыбу́ліны (па-італьянску: Il romanzo di Cipollino) — казка італійскага пісьменьніка Джані Радары выдадзеная ў 1951 годзе. У 1957 выдадзена пад назвай Le avventure di Cipollino.
Пэрсанажы казкі — антрапаморфныя гародніна й садавіна: шавец Вінаградзінка, кум Гарбуз, дзяўчынка Радыска, хлопчык Вішанька і гэтак далей. Галоўны пэрсанаж — хлопчык Цыбуліна, які змагаецца супраць прыгнёту бядакоў з боку багатыроў — сэньёра Памідора й прынца Лімона. У аповесьці адсутнічаюць чалавечыя пэрсанажы — сьвет людзёў цалкам заменены сьветам гародніны й садавіны. Ані разу не прыгадваецца назва краіны, дзе адбываецца дзея.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацьку Цыбуліны — старога Цыбулонэ — саджаюць у турму за тое, што ён незнарок наступіў на мазоль прынцу Лімону. Цыбуліна абяцае вызваліць бацьку з турмы, для чаго пакідае дом і падарожнічае по краіне, дзе кіруюць прынц Лімон і графіні Вішні. Ён канфліктуе з кавалерам Памідорам — аканомам графінь, і заводзіць навых сяброў, з дапамогай якіх у выніку атрымлівае перамогу над сэньёрам Памідорам, прынцам і графінямі.