Прушкаўская банда
Названа ў гонар | Прушкаў |
---|
Пру́шкаўская ба́нда (па-польску: Gang pruszkowski), прушкаўская групо́ўка (польск. grupa pruszkowska), прушкаўская ма́фія (польск. mafia pruszkowska)[1] — найвялікшая польская арганізаваная злачынная групоўка 1990-х рокаў[2]. Атрымала назву ад мястэчка Прушкава пад Варшавай, адкуль паходзіла большасьць заснавальнікаў[3]. Пачаткова ўдзельнікі групоўкі займаліся дробнымі злачынствамі (фарцаваньнем(d), кватэрнымі крадзяжамі і інш.), але хутка ўзбагаціліся на крымінальнай глебе[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Банда паўстала па зьмене дзяржаўнага ладу ў 1989 року. Тагачасная паліцыя не змагла адолець хвалю новай злачыннасьці. Сьпярша прушкаўская банда займалася эканамічнымі злачынствамі (кантрабандай сьпірту і папяросаў), пазьней пераключылася на крымінальную дзейнасьць (напады на грузавыя аўтамабілі, крышаваньне бізнэсу, абарот наркотыкаў[4], выкраданьні, замоўныя забойствы[5]). Прушкаўцы зьбіралі «даніну» зь іншых злачынных арганізацый па ўсёй Польшчы. У першай палове 90-х да іх далучылася ажараўская банда[6].
Прушкаўцы варагавалі з канкурэнтнай валомінскай групоўкай, а таксама зь іншымі ватагамі заходняй і паўночнай Польшчы[7]. У траўні 1990 ў вёсцы Сэстшэні адбылося першае мафіёзнае судзілішча ў Польшчы: расстралялі ўдзельнікаў прушкаўскай банды, рэцыдывістаў на мянушкі «Люлек» і «Слон»[4]. 6 ліпеня 1990 року ўпершыню ў гісторыі Польшчы паліцыя зладзіла засаду на бандытаў пад Надажынам, застрэліўшы аднаго зь іх[8]. У другой палове 90-х забойствы ў злачынным асяродку сталі звычайнай справай[9]. Гангстары забівалі людзей проста пасярод белага дня, карыстаючыся ў тым ліку выбуховымі рэчывамі[2]. У лютым 1996 року на прушкаўскай вуліцы застрэлілі аднаго з бандытаў ватагі па мянушцы «Каўбаса»[10], у сьнежні 1999 у Закапаным застрэлілі верхавода Андрэя Калікоўскага (псэўданім «Пэршынг»)[11].
У жніўні 2000 адзін з удзельнікаў банды Яраслаў Сакалоўскі (псэўданім «Маса») пагадзіўся выкрыць саўдзельнікаў(d)[12], пасьля чаго паліцыя затрымала большасьць кіраўніцтва групы[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Redakcja (2019-06-30) Trzęśli Warszawą, dziś znów są na wolności. Co robią teraz dawni bossowie Pruszkowa? (пол.) warszawa.naszemiasto.pl Праверана 2019-08-21 г.
- ^ а б в „Pruszków” reaktywacja, czyli bossowie zatrzymani za fikcyjny eksport kawy (анг.). tvp.info (2017-02-01). Праверана 2017-10-02 г.
- ^ Artur Górski. Masa o porachunkach polskiej mafii, wyd. 2015, s. 6.
- ^ а б в Serial dokumentalny Miasto gniewu, odc. 1, TVP 2017.
- ^ Дакумэнтальны сэрыял Kobiety i mafia, oc. 2, 2016.
- ^ Rafał Pasztelański. Sądny rok dla stołecznego półświatka. Surowe wyroki dla mafii ożarowskiej tvp.info Праверана 2017-12-28 г.
- ^ „Wańka” ujawnia, jak rodziła się mafia pruszkowska wiadomosci.onet.pl Праверана 2017-12-15 г.
- ^ Ewa Ornacka, Piotr Pytlakowski. Alfabet mafii. — Warszawa: Prószyński i S-ka, 2004. — С. 8–9. — ISBN 83-7337-905-3
- ^ Artur Górski. Masa o porachunkach polskiej mafii, wyd. 2015, s. 7-11.
- ^ Artur Górski. Masa o kilerach polskiej mafii, wyd. 2016, s. 27-29.
- ^ Ewa Ornacka, Piotr Pytlakowski. Nowy alfabet mafii. Najnowsze losy polskiej przestępczości zorganizowanej. — Poznań: Dom Wydawniczy „Rebis”, 2015. — С. 432. — ISBN 978-83-7818-440-9
- ^ Ewa Ornacka, Piotr Pytlakowski. Nowy alfabet mafii. Najnowsze losy polskiej przestępczości zorganizowanej. — Poznań: Dom Wydawniczy „Rebis”, 2015. — С. 434. — ISBN 978-83-7818-440-9
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |