Прускі крыжовы паход
Выгляд
Пад Прускім крыжовым паходам традыцыйна разумеюць сэрыю кампаніяў балтыйскіх крыжакоў, галоўным чынам рыцараў Тэўтонскага ордэну, якія праводзіліся з мэтай пакарэньня і хрысьціянізацыі язычніцкіх балтамоўных плямёнаў прусаў. Тэўтоны былі выкліканыя на дапамогу палякам пасьля няўдалых ваенных паходаў польскіх князей супраць язычнікаў і шматлікіх набегаў прусаў на прымежныя польскія землі. У 1230 годзе крыжакі пачалі ваенныя кампаніі супраць прусаў. Да канца стагодзьдзя, пераадолеўшы супраціў прусаў і падавіўшы шэраг бунтаў і мецяжоў, крыжакі ўсталявалі полны кантроль над Прусіей.