Праўчыцкая брама
Выгляд
Каардынаты: 50°53′1″ пн. ш. 14°16′53″ у. д. / 50.88361° пн. ш. 14.28139° у. д.
Праўчыцкая брама (па-чэску: Pravčická brána, па-нямецку: Prebischtor) — натуральны скалісты мост (арка) у Эльбскіх пескавіковых гарах у Чэхіі.
Праўчыцкая брама зьяўляецца найвялікшым натуральным скальным мостам Эўропе. Яна сымбаль Нацыянальнага парку Чэскай Швайцарыі (České Švýcarsko).
Вышыня брамы — 16 м, шырыня — 26,5 м і глыбіня — 3 м. У 1826 годзе тут адчыніўся рэстаран. У 1881 годзе на яе месцы быў збудаваны гатэль «Сакалінае гняздо» (Sokoli hnizdo) на 50 месцаў.
З-за моцнай эрозіі праход па скальным мосьце забаронены ў 1982 годзе.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краявіды Праўчыцкай брамы выкарыстоўваліся пры стварэньні фільму «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа».