Працы Тэрыялягічнай школы
Працы Тэрыялягічнай школы | |
Тэматыка | навуковы часопіс |
---|---|
Пэрыядычнасьць | 1-2 разоў на год |
Краіна | Украіна |
Адрас | вул. Багдана Хмяльніцкага, 15, офіс 410, 01601, Кіеў, Украіна |
Заснавальнік | Нацыянальны навукова-прыродны музэй НАН Украіны |
Выдавец | Нацыянальны навукова-прыродны музэй НАН Украіны[1] |
Галоўны рэдактар | Ігар Загараднюк |
Дата заснаваньня | 1998 |
Мова | Украінская, ангельская |
Аб’ём | 180 ст. |
Камплектацыя | 190×270 мм |
Наклад | 70—500 |
ISSN | 2312—2749 |
Афіцыйны сайт | terioshkola.org.ua |
Часо́піс Тэрыялягі́чнай шко́лы — «Праці Теріологічної школи» (Proceedings of the Theriological School) — навуковы часопіс, прысьвечаны дасьледаваньням і маніторынгу папуляцый млекакормячых.
Статус і асаблівасьці выданьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Часопіс Тэрыялягічнай школы зарэгістраваны ў міжнародным цэнтры рэгістрацыі навуковых выданьняў з ISSN 2312-2749 (print) і ISSN 2074-2274 (online).
Часопіс выдаецца Нацыянальным навукова-природным музэем НАН Украіны з 1998 году. На канец 2020 выдадзена 20 тамоў. Часопіс «ПТШ» у 2016 годзе зацьверджаны ДАК Украіны як прафэсійнае выданьне, у якім могуць публікавацца вынікі дысэртацыйных дасьледаваньняў. Часопіс выходзіць 1-2 разы на год.
Усе артыкулы праходзяць тры рэцэнзаваньні — першаснае ад рэдакцыі і два ў незалежных экспэртаў (peer review)[2].
Інфармацыя пра кожны том выкладваецца ў сетцы Інтэрнэт на сайце Тэрыяшколы ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Web of Science: кожны том і кожны артыкул маюць уласную хатнюю старонку з разгорнутым ангельскім рэзюмэ (каля 1000-2000 знакаў). Прыклад можна бачыць у артыкуле аб кажанах у заказьніку «Стары Жаден» у адным з апошніх тамоў часопісу «ПТШ» (2017) [3].
Статыстыка выданьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаючы з 1998 году выдадзена 15 тамоў сярэднім аб’ёмам каля 180 старонак кожны; у кожным томе разьмешчана ў сярэднім 18–22 артыкулы[4].
У кожным артыкуле маецца рэзюмэ, ключавыя словы, подпісы да табліцаў і малюнкаў і бібліяграфія, дубляваныя на ангельскай мове. У кожным томе ад 1/4 да 1/3 прац (4–7 артыкулаў) прадстаўлены на ангельскай мове.
На 15 жніўня 2021 году, згодна з профілем часопіса на Google Scholar, маецца 1959 цытаваньня 329 артыкулаў з ПТШ. Індэкс Гірша складае h = 17, індэкс i10 (колькасьць артыкулаў, цытаваных ня менш за 10 разоў) складае 54. Гэтыя паказчыкі зьяўляюцца даволі высокімі для многіх ўсходнеэўрапейскіх часопісаў біялягічнага профілю[5].
Удзел беларускіх калег
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ёсьць каля 20 публікацыяў беларускіх калег у матэрыялах Тэрыялягічных школ. Іх сумарны ўнёсак у выданьне ПТШ (усяго 120 старонак) складае аб’ём аднаго паўнавартаснага тому. У прыватнасьці, ёсьць такія працы:
- Зенина И. Рукокрылые заповедных территорий Центрального Полесья // Праці Теріологічної Школи. — Київ, 1998. — Том 1 (European Bat Night '98 in Ukraine). — P. 90–95.
- Саварин А. О поимке белозубки малой в городской черте Гомеля // Праці Теріологічної Школи. — Луганськ, 2006. — Вип. 8 (Фауна в антропогенному ландшафті). — С. 133–135.
- Зенина И. Мелкие млекопитающие трансформированных территорий Центрального Полесья // Праці Теріологічної Школи. — Луганськ, 2006. — Вип. 8 (Фауна в антропогенному ландшафті). — С. 165–174.
- Шпак А. Новые данные относительно фауны рукокрылых Белорусского Поозерья // Праці Теріологічної Школи. — Луганськ, 2006. — Вип. 8 (Фауна в антропогенному ландшафті). — С. 210–211.
- Каштальян А., Сипко Т., Медведев И. О роли антропогенных факторов в формировании пространственно-временной и поведенческой структуры вольноживущей борисовской популяции зубров // Праці Теріологічної Школи. — Луганськ, 2006. — Вип. 8 (Фауна в антропогенному ландшафті). — С. 223–231.
- Шпак А. Охрана рукокрылых Беларуси: история и современный статус // Праці Теріологічної Школи. — Луганськ, 2008. — Том 9 (Раритетна теріофауна та її охорона). — С. 73–75.
- Саварин А. Об обитании Eptesicus serotinus на юго-востоке Беларуси // Праці Теріологічної Школи. — Луганськ, 2008. — Том 9 (Раритетна теріофауна та її охорона). — С. 272–273.
- Саварин А. Могут ли в Белорусском Полесье обитать гибриды Erinaceus concolor roumanicus х Erinaceus concolor concolor? // Праці Теріологічної Школи. — Київ, 2012. — Том 11 (Мінливість та екологія ссавців). — С. 33–40.
- Домбровский В., Болотіна И. К териофауне Национального парка «Припятский» (Беларусь) // Праці Теріологічної Школи. — 2014. — Том 12. — С. 22–25.
- Саварин, А. Краниологический патоморфологический мониторинг: проблемы и перспективы (на примере ежей, Erinaceidae) // Праці Теріологічної Школи. — 2014. — Том 12. — С. 56–68.
- Shpak, A., Larchenko, A. Range Expansion of Kuhl’s Pipistrelle (Pipistrellus kuhlii) into Belarus // Proceedings of the Theriological School. — 2016. — Vol. 14. — P. 99–102.
- Dombrovski, V., Fenchuk, V., Zhurauliou, D. The bat fauna (Mammalia, Chiroptera) of Stary Zhaden Zakaznik, Southern Belarus // Proceedings of the Theriological School. — 2017. — Vol. 15. — P. 3–9.
- Dombrovski, V. C. Maternity colonies of Myotis brandtii in the Polesie State Radiation-Ecological Reserve // Theriologia Ukrainica. 2018. Vol. 16: 91–94.
- Kashtalian, A. The Krasnoborsky population of the European bison: history of emergence, present state, and growth perspectives // Theriologia Ukrainica. 2019. Vol. 18: 65–73.
- Savarin, A., V. Savarina. The Mediterranean water shrew (Neomys anomalus) in northern Belarus: new records and identification criteria // Theriologia Ukrainica, 2019, 18: 137–143.
- Товпинець, М. Про книгу А. Саваріна «Краніологічний атлас ссавців Білорусі. Комахоїдні». Theriologia Ukrainica. 2019. Vol. 17: 138-140.
- Homel, K. V., K. Sliwinska, A. A. Valnisty, M. E. Nikiforov. New data on the genetic diversity of European bison (Bison bonasus) in Belarus // Theriologia Ukrainica, 2020, 19: 45-53.
- Savarin, A., D. Kitel. Small mammals in the diet of long-eared owl (Asio otus) in the southwest of Belarus. Theriologia Ukrainica, 2020, 19: 130-137.
- Kheidorova, E. E., K. V. Homel, M. E. Nikiforov, A. V. Shpak, V. Ch. Dombrovski, M. S. Shkvyrya, P. E. Schlichting, J. C. Beasley, D. A. Vishnevsky, Y. B. Yakovlev. Genetic diversity of the free-living population of Przewalski's horses in the Chernobyl Exclusion Zone // Theriologia Ukrainica, 2020, Vol. 20: 58–66.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Каталёг часопісаў у адкрытым доступе — 2003.
- ^ Editorial Process // Proceedings of the Theriological School (website). 15.08.2021.
- ^ Dombrovski, V., Fenchuk, V., Zhurauliou, D. The bat fauna (Mammalia, Chiroptera) of Stary Zhaden Zakaznik, Southern Belarus // Proceedings of the Theriological School. 2017. Vol. 15: 3–9.
- ^ Загороднюк, І. Видання Українського теріологічного товариства та розвиток часопису Праці Теріологічної школи // Праці Теріологічної Школи. 2015. Том 13. С. 114–142.
- ^ Для параўнаньня, індэкс Гірша у Весніка Віцебскага медуніверсітэта складае па h = 19, Віцебскага тэхналагічнага універсітэта складае h = 12, профіляў іншых беларускіх выданняў у гугл-акадэміі не выяўлена зусім; Веснік заалёгіі — h = 25, Studia Biologica — h = 12.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праці Теріологічної школи (Працы Тэрыялягічнай Школы) — Proceedings of the Theriological School ISSN 2312—2749 (Print) • ISSN 2074—2274 (Online).
- Працы Тэрыялягічнай Школы: Профіль часопіса на Google Scholar — 15.08.2021.
- Загороднюк І. Видання Українського теріологічного товариства та розвиток часопису Праці Теріологічної школи // Праці Теріологічної Школи. 2015. Том 13. С. 114—142. http://doi.org/10.15407/ptt2015.13.114
- Загороднюк, І. Огляд публікацій Теріологічної Школи у фахових виданнях та випуски Праць Теріологічної Школи «фахового» періоду // Novitates Theriologicae. 2020. Pars 11. С. 191–195. http://doi.org/10.53452/nt1131
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|