Праснак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прасна́к — у беларусаў даўняе хлебнае печыва ў выглядзе тоўстага бліна. Пяклі з жытняй мукі без закваскі, на содзе і сыроватцы. Цеста замешвалі крута, як на хлеб; выпякалі на патэльні. Сьпечаны праснак пасыпалі сольлю, кменам, змазвалі здорам; елі замест хлеба. Часам праснак пяклі з хлебнага цеста, якое не падышло, з тоўчанай варанай бульбы і мукі, а таксама з рашчыненага на бліны, крута замешанага цеста. Пяклі праснакі і адмыслова на квас.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]