Прамысловы індэкс Доў-Джонза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лагатып Dow Jones

Прамысловы індэкс Доў-Джонза (па-ангельску: Dow Jones Industrial Average, скар. DJIA, NYSE: DJI) — адзін зь некалькіх фондавых індэксаў, створаных рэдактарам газэты The Wall Street Journal і заснавальнікам кампаніі Dow Jones & Company Чарльзам Доў (па-ангельску: Charles Henry Dow). Індэкс быў створаны дзеля інфармацыйных зьвестак па акцыях індустрыяльных прадпрыемстваў на амэрыканскай біржы каштоўных папераў. Ён застаецца разам з Dow Jones Transportation Average самым старым індэксам каштоўных папераў у ЗША.

У аснове індэксу Доў-Джонза — тэорыя Доў аб аналізе рынку з дапамогаю сярэдніх паказчыкаў катыровак прамысловых і транспартных акцыяў. Лічыцца, што тэндэнцыя рынку ў цэлым станоўчая, калі адзін з гэтых сярэдніх паказчыкаў падымаецца вышэй папярэдняга лякальнага піку, за якім наступае аналягічны рост другога паказчыка. Калі ж абодва паказчыка зьніжаюцца ніжэй папярэдняга лякальнага мінімуму, гэта пацьвярджае агульную тэндэнцыю да спаду. Гэтая тэорыя пакладзена ў аснову прагназаваньня будучых зьменаў на фондавым рынку.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Недахопы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Прамысловы індэкс Доў-Джонзасховішча мультымэдыйных матэрыялаў